Шыпяны

Невялікая, але вельмі своеасаблівая вёсачка Мінскай вобласці Шыпяны размясцілася ў 15 км ад раённага цэнтра Смалевічы, што ў Беларусі. Вёска Шыпяны далучаецца да Смалявіцкага раёну. У жылых дамах гэтай сціплай вёскі да гэтага часу жывуць карэнныя мясцовыя жыхары. І гэты незвычайны факт адрознівае беларускую вясковую глыбінку ад сотні падобных. Менавіта мясцовыя жыхары, якія самі сабой уяўляюць жывую гісторыю вёскі, могуць распавесці прыезджым гасцям масу цікавых гісторый і паданняў, звязаных з мясцовымі славутасцямі.

На тэрыторыі вёскі Шыпяны знаходзіцца шматпрофільная гаспадарка пад назвай РУП «Шыпяны-АСК», якое спецыялізуецца на вытворчасці малака і мяса, а таксама на масавым вырошчванні бульбы. У гэтых краях даволі рэдка можна ўбачыць прыезджых, якія цікавяцца культурна-гістарычнымі фактамі і здабыткамі беларускіх зямель, аднак, між тым, у вёсцы ёсць свае асаблівыя славутасці. Менавіта імі так ганарацца тыя нешматлікія людзі, што засталіся дажываць свой век у вёсцы Шыпяны.

Славутасці вёскі Шыпяны

Гэтая вёска вядомая ўсім мясцовым жыхарам і нават далёка за межамі раённага цэнтра сваей сядзібай Ваньковічаў, пабудаванай яшчэ у канцы XIX стагоддзя. З будынкаў у сядзібе сення можна ўбачыць дом кіраўніка, стайню, жылы дом, браму, шматлікія валуны разнастайных памераў, а таксама будынак, падобны на невялікі малочны цэх.

На тэрыторыі сядзібы размясціўся вельмі прыгожы парк з маляўнічымі відамі, ён быў закладзены на стыку XIX і XX стагоддзяў. У самім парку размяшчаецца дом кіраўніка і пабудова, прызначаная ў якасці стайні.

У 1900 годзе быў пабудаваны жылы дом сядзібы, ён знаходзіцца крыху наводдаль ад самаго парку і мае вельмі вялікія памеры. Ўнутры яго сення амаль нічога няма, таму сам дом стаў не патрэбны і даволі даўно пустуе. Гэты закінуты жылы дом, мабыць, захаваўся лепш за ўсе астатнія пабудовы. Аднак, па некаторых звестках, у хуткім часе дзяржава актыўна возьмецца за захаванне сваіх гісторыка-культурных каштоўнасцяў у гэтым невялікім беларускім мястэчку пад назвай Шыпяны і займецца рэканструкцыяй жылы дом сядзібы Ваньковічаў.

Вельмі ўражвае дастаткова вялікая тэрыторыя сядзібнага парку. Хоць за гэтай мясцовасцю ніхто і не сочыць як яна таго патрабуе, але пра яе нельга сказаць, што сення яна ў закінутым стане. Магутныя дрэвы, шмат прыгожых и цікавых раслін, чыстае і прыемнае паветра, непаўторныя пейзажы робяць парк найвыдатнейшім месцам для адпачынку ўсёй сям'ёй і прагулак маладых закаханых.

Пабываўшы ў такіх ціхіх куточках нашай краіны, убачыўшы пазразбураныя архітэктурныя помнікі, людзі пачынаюць ўсведамляць хуткаплыннасць часу.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу