Лашаны

Аграгарадок Лашаны (Мінскі раён, Мінская вобласць) размешчаны ў 26 кіламетрах ад горада Мінска па аўтадарозе Мінск-Маладзечна. Ён з'яўляецца цэнтральным у Лашанскім вясковым выканаўчым камітэце.

Трохі з гісторыі

Упершыню мястэчка Лашаны згадваецца ў 1815 годзе, тады яно ўваходзіла ў склад уласных земляў Заслаўскага дамініканскага манастыра. На працягу наступнага стагоддзя вёска была і ўласнасцю казны, і ў складзе земляў Заслаўской воласці Мінскага павета. З 1959 года мястэчка Лашаны стала часткай Мінскага раёна. У 2008 годзе ўрэшце рэшт атрымалі статус аграгарадка.

Гэты невялікі куток нашай рэспублікі перажыў акупацыю нямецкай арміі ў гады Першай сусветнай вайны, затым уварванне на свае тэрыторыі польскага войска. У гады Другой сусветнай вайны, абараняючы радзіму, загінула дзевятнаццаць чалавек, калі вёска была акупіравана войскам гітлераўцаў.

Нягледзячы на складаныя часы, мястэчка Лашаны застаецца адным з самых прыгожых і маляўнічых месцаў Беларусі. Гасціннае мясковае насельніцтва з радасцю прымае ўсіх ахвотнікаў паглядзець на цікавыя гістарычныя мясціны і адпачыць удалечыні ад гарадской мітусні.

Памяць нашым героям і іх подзвігам

Побач з аграгарадком Лашаны знаходзіцца гістарычна-культурны комплекс «Лінія Сталіна», які ўяўляе сабою ланцуг абарончых збудаванняў і ўмацаванняў. Гэты комплекс з'яўляецца сапраўдным музеем, размешчаным пад адкрытым небам. Ён быў рпабудаваны ў памяць пра вялікі подзвіг нашага народа, какб нагадваць нашчадкам пра ўвесь той боль і пакуты, якія прыйшлося перажыць, і пра ўсе ахвяры, на якія прыйшлося пайсці.

Сумеснымі намаганнямі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый на тэрыторыі комплексу былі пабудаваны ваенныя ўмацаванні, кулямётныя Доты, артылерыя, КПП. З дапамогай інжынераў Ваенных Сіл Рэспублікі Беларусь былі адноўлены даваенныя чарцяжы ландшафту, абсталяваныя бліндажы, равы, процітанкавыя акопы і іншыя ваенныя аб'екты.

Наведаць «Лінію Сталіна» будзе карысна не толькі дзецям у мэтах патрыятычнага выхавання, але і ўсім астатнім, неабыякавым да роднай гісторыі, людзям, каб яшчэ раз з падзякай успомніць усіх тых, хто падарыў нам будучыню коштам свайго жыцця. У комплексе ўсталяваны помнік Абаронцам Мінскага Умацраёна, слажылі свае галову падчас абароны сваёй і наша з вамі радзімы.

Таксама ў наваколлях аграмястэчка Лпшаны ўсталяваны помнік Іосіфу Сталіну, які можна паглядзець у рамках экскурсій ці самастойна наведаўшы комплекс. Кошт квіткоў для сталых і дзяцей невялікая, у параўнанні з тымі адчуваннямі і ўражаннямі, якія людзі атрымліваюць ад наведвання помнікаў вайны. Тут маецца магчымасць без праблем пакінуць свой аўтамабіль на аўтастаянцы, а таксама паслухаць займальную экскурсію і пакратаць экспанаты рукамі.

Ціхае месца для жыцця і адпачынку

Цяпер аграгарадок Лашаны мае добра развітую інфраструктуру. Нягледзячы на тое, што колькасць насельніцтва невялікая, тут стабільна працуюць прадпрыемствы па гадоўлі сельскагаспадарчых культур і драўняна-хмызняковых раслін, якія пастаўляюцца для добраўпарадкавання і азелянення самой сталіцы, а таксама на рэалізацыю насельніцтву. Тут жа маецца ФАП, аддзяленні сувязі і банка, усе неабходныя для жыцця крамы і аптэка.

Культурна-масавыя мерапрыемствы праводзяцца ў Доме культуры, які абсталяваны вялікай залай і разлічаны на згачную колькасць людзей. Дзеці ў аграгарадку Лашаны наведваюць 

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу