Летешiн

Геаграфічнае становішча

Вёска Ляцешын размяшчаецца на тэрыторыі Клецкага раёна Мінскай вобласці. Разам з сямнаццаццю іншымі населенымі пунктамі Ляцешын уваходзіць у склад Чырвоназоркаўскай вясковага савета, якая размяшчаецца ў сямі кіламетрах ад Клецка. Цэнтральным населеным пунктам з'яўляецца аграгарадок Янавічы.

Гістарычныя звесткі

Назва вёскі Ляцешын здабыла вядомасць дзякуючы сядзібе Несялоўскіх, якая ў 1788 годзе перайшла ва ўласнасць вяльможы з Віцебска Францыска Ксаверыя Чарноцкага.

Насельніцтва

У наш час у вёсцы пражывае не больш за паўсотні чалавек.

Выбітнасці

Самай вядомай выбітнасцю вёскі Ляцешын з'яўляецца сядзіба роду Чарноцкіх. Ад Ксаверыя сядзіба перайшла яго сыну Каролю, а пасля ўнуку Густаву. Апошнім з роду ўладаром фальварка быў яго сын Стэфан.

Да нашых дзён сядзібная хата не захавалася. Вядома, што гэта быш аднапавярховы прастакутны будынак, у цэнтры якога меўся мезанін. Цэнтральная частка хаты была вылучана порцікам з чатырма белымі калонамі. У планоўцы хаты прадугледжваўся пярэдні пакой, вялікая зала і дваццаць пакояў, кожны з якіх быў аздоблены белай кафлянай печкай, камінам, мэбляй з мехагоніевага дрэва. Багаты інтэр’ер пакояў быў дапоўнены люстэркамі ў пазалочаных рамках, люстрамі, дарагімі падсвечнікамі.

Перпендыкулярна да восі хаты ў сярэдзіне XIX стагоддзя з паўднёвага боку траўніка быў пабудаваны флігель, у якім размяшчаліся архіў і бібліятэка. У 1920 годзе ўсе каштоўныя дакументы і кнігі былі вывезены ў Маскву, а адтуль перавезены ў Варшаву.

Сядзібны двор і флігель складалі парадны двор, акружаны дубамі, лістоўніцамі, елкамі і бэзам, якія захаваліся да нашых часоў. Усіх наведвальнікаў ва ўваходу ў сядзібны двор сустракала брама, якая складаецца з чатырох высокіх пілонаў з жалезнымі варотамі і брамкай. З аднаго боку ад брамы размяшчалася капліца, якая была пабудавана ў 1811 годзе ў стылі ранняга класіцызму, з іншага боку размяшчалася стайня, у якой утрымоўваліся выязныя коні. Капліца ўяўляла сабою драўляны квадратны будынак, фасад якога быў аформлены чатырох калонным порцікам, які з’яўляўся амаль копіяй сядзібнага фасада. На процілеглым боку капліцы быў уваход у радавы магільны склеп. Каля капліцы вісеў звон, і расла ліпа, якой было каля пяцісот гадоў.

За сядзібнай хатай знаходзіўся парк, ліпавая алея якога захавалася і дагэтуль. Гэты жывы гістарычны помнік канца XIII стагоддзя прыцягвае сваёй атмасферай даўніны і таямнічасці. З усходняга боку парка была пасаджана дубовая алея, сто дзевяноста чатыры дрэва якой дагэтуль з'яўляюцца лепшым лінейным насаджэннем дуба ў Беларусі.

Сядзібная хата была разбурана ў 1939 годзе, пабудовы двара згарэлі падчас Другой сусветнай вайны. Да нашых дзён захаваўся толькі будынак свірана, перад якім пазнаюцца рысы вадаёма, які некалі быў на гэтым месцы. На тэрыторыі сядзібы маюцца яшчэ два драўляных будынкі, аднак пра іх прыналежнасць да сядзібнага двара нельга сказаць з упэўненасцю.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу