Чырвоная Зорка

Першапачаткова назва гэтай вёскі было Радзівіламонты. Прыналежала яна вядомаму не толькі ў межах Беларусі, але і ў Еўропе шляхецкаму роду Радзівілаў. Радзівіламі на тэрыторыі вёскі быў створаны лепшы па тых часах сядзібна-паркавы комплекс эпохі класіцызму. Праект італьянскага архітэктарама Карла Спампані зрабіў сваю справу.

На жаль, да нашых дзён сядзіба не захавалася: яна перажыла два пажары, таму зараз мы маем магчымасць пабачыць толькі руіны. Напамінкам пра веліч былых часоў у вёсцы Чырвоная Зорка з'яўляюцца толькі сад і невялікі парк з вадаёмамі.

Чырвоная Зорка цяпер - гэта цэнтр Чырваназоркаўскай вясковай рады. Усяго шэсць кіламетраў аддзяляюць вёску ад раённага цэнтра - Клецка. На шаснаццаць кіламетраў яна аддалена ад Ганцавічаў. Фактычна, Чырвоная Зорка размяшчаецца на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей. На ўсходзе вёскі працякае рака Цепра. Цяпер у Чырвонай Зорцы пражывае каля 500 чалавек. Па сваіх маштабах і інфраструктуры гэта даволі зручны для жыцця населены пункт, з крамай, спартыўнай пляцоўкай і стадыёнам, а таксама Чырваназоркаўскім ФАПам. Усе хаты вёскі Чырвоная Зорка - газіфікаваны. Спыніцца на начлег можна ў бліжэйшым аграгарадку Янавічы, дзе створаны гасцінічны комплекс для турыстаў.

Пра хлеб надзённы

На месцы сядзібы Радзівілаў - Радзівіламонты - быў арганізаваны Дзяржплемзавод Чырвоная Зорка. У тыя часы, а гэта быў 1939 год, даводзілася думаць пра тое, як пракарміць людзей. Значных поспехаў дасягнула гэта прадпрыемства, яно існуе дагэтуль, перажыўшы не адно аб'яднанне і паказаўшы, на што здольная працавітасць людзей і іх адказнасць.

Вядома, зараз асноўная гаспадарка засяроджана ў аграмястэчку Янавічы, але вёска працягвае быць прывабным месцам для турыстаў.

Абшар і памяць

Не пакідае абыякавым і прыгажосць мясцовых лясоў, палі, сенажацяў. Свежае паветра, чыстая вада, абвеяны таямніцамі руіны, шматлікія дарожкі і сцежкі, па якіх калісьці хадзілі самі Радзівілы - усё гэта прываблівае турыстаў. Да таго ж, акрамя руін, захаваліся некаторыя службовыя пабудовы, свіран, стайня і фрагменты парку.

Непрадказальная парой гісторыя, але людзі не заўсёды маюць магчымасць што-небудзь змяніць. Добра гэта ці дрэнна - немагчыма судзіць мінулае. Застаецца толькі толькі жыць і імкнуцца захаваць тое, што засталося да нашых дзён.

Вёска Чырвоная Зорка - гэта яшчэ і прыгожыя чырвоныя світанкі раніцай, калі над ракой яшчэ сцелецца туман, нягучна спяваюць у кустах птушкі, скрозь дрэвы і кусты паднімаецца сонца. Яно ўстае ў чарговы раз, каб сваімі прамянямі асвятліць тое нешматлікае, што засталося з мінулага, даць надзею людзям на новы дзень. Такіх світанкаў можна сустрэць мноства, і не ў адной беларускай вёсцы. Чым адрозніваюцца яны ў Чырвонай Зорцы? Напэўна, мала чым, але вось што сапраўды адрознівае гэту вёску ад астатніх - гэта тое мінулае, якое засталося ў памяці людзей, ёсць на фатаграфіях і, вядома ж, захоўваецца ў сэрцах некалькіх пакаленняў як у нас у краіне, так і за мяжой.

перадзе ў спадчыну да ўнукаў і праўнукаў. Некалькі інвестыцыйных праектаў запланаваны ў вёсцы Вялікая Ліпа. А гэта значыць, што мінулае не сыдзе ў нябыт, а застанецца цешыць як саміх жыхароў, так і турыстаў, якіх стане яшчэ больш у будучыні. Прыязджайце ў Вялікую Ліпу - музей пад адкрытым небам.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу