Калініна

Сад руж у Калініна

Беларуская зямля багатая не толькі рэкамі і азёрамі, пышнай прыродай, але і ўнікальнай гісторыка-культурнай спадчынай, некаторыя асобнікі якой дайшлі да нашага часу ў амаль некранутым стане. У памяці не толькі самі будынкі, але і імёны людзей, якія стварылі прыгажосць і прысвяцілі сваё жыццё мастацтву.

Насупраць Біялагічнага запаведніка Кайкова, недалёка ад ракі Пціч у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці стомлены ад шматлікіх экскурсій турыст можа патрапіць у свет, дзе пануе цішыня і супакой. Хоць вёска Калініна і ўключана ў шматлікія турыстычныя маршруты, але свой маленькі свет з асаблівай атмасферай яна асцярожна захоўвае.

Адна з самых-самых

Гаспадар маёнтка Вільгельм Ельскі, ствараючы сваю сядзібу, і не падазраваў, што ў будучыні сюды будзе прыязджаць так шмат турыстаў. Сядзіба «Игнацічы» была адной з самых цікавых на Мінскай зямлі. Да нашых дзён захаваліся сама сядзібная хата, парк, сіласная вежа і  гаспадарчыя пабудовы. Сам Ельскі і яго нашчадкі былі скульптарамі, таму будынак упрыгожваюць некаторыя скульптурныя элементы, зробленыя рукамі ўладара і яго дзяцей.

У парку вёскі Калініна было высаджана каля 400 разнавіднасцей руж. Да нашых дзён захаваліся шматвяковыя дрэвы, якія памятаюць былыя часы.

Жыццё ў Калініна

У вёсцы ў дадзены час працуе дзіцячы сад. Адносная блізкасць да Мінска - каля 30 кіламетраў -  дазваляе мясцовым жыхарам дабірацца ў сталіцу Беларусі без асаблівых цяжкасцей. Ёсць некалькі аўтобусных маршрутаў, маршрутных таксі. Уладальнікі аўтамабіляў змогуць дабрацца да Мінска па трасе М1. Шматлікія аграсядзібы прапануюць начлег і магчымасць перакусіць на шляхі ў вёску Калініна. Так што галодным падчас вандроўкі не застанецца ніхто.

У вёсцы дзейнічае адно буйнае прадпрыемства, на якім працуе вялікая частка насельніцтва, астатнія жыхары ездзяць на працу ў найблізкія населеныя путнкты, а некаторыя нават працуюць у самай сталіцы.

Блізкасць да ракі Пціч спрыяе таму, што шматлікія турысты з задавальненнем прыязджаюць сюды на рыбалку. А што можа быць лепш, чым закінуць вуду, пасядзець трохі ў цішыні і ў той жа дзень вярнуцца дахаты. Не пакідае рыбакоў абыякавай і прырода вёскі Калініна. Бо потым, ужо з уловам, можна папросту адправіцца на шпацыр з сям'ёй па пышным парку. Дакрануцца да гісторыі Беларусі, паказаць дзецям ці ўнукам, якая спадчына ёсць у нас.

Самая вялікая канцэнтрацыя сядзібаў размяшчаецца менавіта ў падобных маленькіх вёсачках. І сучаснае жыццё не руйнуе тое, што дасталася нам у спадчынк. Наадварот, суседнічаючы з сучаснасцю, мінулае застаецца нам на памяць, яно арганічна ўпісваецца ў той лад жыцця, які  дыктуе час. Таму яркі прыклад - вёска Калініна і мноства іншых беларускіх вёсак. Ведаючы нашу гісторыю, мы з упэўненасцю можам казаць пра будучыню.

Яркі прыклад таму - гэта сад руж, які пакінуў Ельскі пасля сябе. Некаторыя віды гэтых выдатных кветак сталі ўпрыгожваць беларускую сталіцу. Гэта той момант, калі мінулае стала спрыяць лепшай будучыні. І, хто ведае, як вёска Калініна будзе выглядаць праз некаторы час. Зразумела адно: яна будзе прыцягваць турыстаў, і быць абавязковым месцам да наведвання менавіта дзякуючы мінуламу.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу