Былая сядзіба Ельскіх
Яшчэ адзін населены пункт Беларусі, які звязаны лёсам з родам Ельскіх - вёска Дудзічы. Знаходзіцца яна ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Насельніцтва яе складае каля 300 чалавек.
Багацце Дудзіч
Упершыню пра Дудзічы стала вядома ў 1600 годзе. Ад Адахоўскіх маёнтак перайшоў да Я. Быхаўца. Калі маёнткам Дудзічы кіраваў Ю. Прозар, на яго тэрыторыі былі пабудаваны царква, палац, парк, а таксама адкрыта школа. Далей маёнтак перайшоў да Станіслава Ельскага. Па яго запрашэнні ў Дудзічы прыехалі рамеснікі з розных куткоў свету. Яны займаліся навучаннем мясцовага насельніцтва розным рамёствам. Так, ужо ў 1800 годзе ў Дудзічах дзейнічала маленькая гарбарня, упрыгожвалі маёнтак аранжарэя, фруктовы і батанічны сады, мясцовае насельніцтва піло квас у трох карчмах. На жаль, у гады Вялікай Айчыннай вайны вёска Дудзічы была спалена дашчэнту фашыстамі.
Сучасныя Дудзічы
У вёсцы захаваўся храм святой Ганны, які быў адрэстаўраваны. Акрамя таго, тут знаходзіцца медыцынскі пункт, аддзяленне сувязі, сярэдняя школа, бібліятэка, ветэрынарны ўчастак, механічныя майстэрні, крама.
Недалёка ад вёскі, у былым маёнтку адкрылі Дудзіцкі музей матэрыяльнай культуры, які з задавальненнем наведваюць турысты. Акрамя гэтага, ёсць і іншыя выбітнасці, якія варта паглядзець тут: побач з храмам Св. Ганны знаходзіцца Мемарыяльны знак «Аляксандру II ад удзячных сялян». У поле, недалёка ад берагоў Пцічы, на поўдні вёскі былі праведзены раскопкі і выяўлена гарадзішча з сямейным склепам Ельскіх. Цяпер яно адкрыта да наведвання турыстамі. Нажаль, сама сядзіба са шматлікімі будынкамі да нашых дзён не дайшла.
Адпачыць і ўладкаваць імправізаваны пікнік можна ў альтанцы, якая размяшчаецца каля невялікага ручая.
Усяго ў некалькіх метрах ад вёскі Дудзічы знаходзіцца сугучны з ёй па назве музей матэрыяльнай культуры - «Дудуткі». У ім распавядаюць пра жыццё, і паказваюць побыт сялян, даюць паспрабаваць на густ стравы нацыянальнай кухні.
У 13 кіламетрах ад вёскі знаходзіцца чыгуначная станцыя Рудзенск, якая звязвае Дудзічы з іншымі населенымі пунктамі. Дабрацца туды можна з дапамогай аўтобусаў і маршрутных таксі, якія курсуюць даволі часта. Увогуле, інфраструктура развіта ў добрай ступені і паказвае, што вёска жыве.
Зрабіць сэлфі
Немалаважным фактарам з'яўляецца тое, што праз землі вёскі працякае маляўнічая рака Пціч. Несумненна, водная роўнядзь не толькі супакойвае, але і прымушае спыніцца, падумаць пра сэнс жыцця. Тут таксама можна акунуцца ў чыстую ваду, зрабіць пару сэлфі на фоне прыроды, злавіць залатую рыбку. А можна кінуць манетку для таго, каб вярнуцца сюды зноў.
Вёска Дудзічы – заўважнае месца на карце Мінскай вобласці, якое прыцягвае мноства турыстаў. Яна і сама не пустуе, жыве сваім жыццём: хтосьці ходзіць на працу, хтосьці глядзіць за дзецьмі. Усё, як ва ўсіх.
Вёска Дудзічы павінна быць заўважанай і патрапіць у аб'ектыў фотаапарата шматлікіх турыстаў. Будзем спадзявацца, што іх колькасць з кожным годам будзе толькі расці.
1
2...
476