Мір

Геаграфічнае становішча

Мястэчка Мір размешчана на тэрыторыі Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці. Раённы цэнтр знаходзіцца ў 26 кіламетрах ад Міра, сталіца Беларусі ад мястэчка аддалена на сто кіламетраў. Бліжэйшай чыгуначнай станцыяй з'яўляецца Гарадзея, якая злучае мястэчка са Стаўбцвмі. Мір стаіць на рацэ Міранка (Парафіянка) і з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам пасялковай рады.

Гістарычныя звесткі

Мір згадваецца ў летапісах на мяжы XIV-XV стагоддзяў. Ужо ў 1486 году пісьмовыя крыніцы кажуць пра пераход мястэчка ў валоданне дынастыі Іллінічаў. Геаграфічнае становішча населенага пункта абумовіла частыя баталіі на яго тэрыторыі. У 1706 годзе Мір быў захоплены шведскімі войскамі. У 1795 годзе мястэчка адышло пад уладу Расійскай імперыі, у 1812 годзе яе войска пад Мірам сышліся з салдатамі Напалеона. У 30-я гады XX стагоддзя Мір адносіўся да Польскага княства, і толькі пасля Другой сусветнай вайны стаў адміністрацыйнай адзінкай Баранавіцкай вобласці. Менавіта пасля гэтага мястэчка атрымала магчымасць развівацца як культурна-гістарычны цэнтр.

Насельніцтва

Па апошніх дадзеных, на тэрыторыі Міра пражывае 2250 чалавек. У розны час у мястэчку жылі такія знакамітыя асобы, як акцёр Аляксандр Іллінскі, пісьменнік Янка Запруднік, паэт Раман Якубовіч, старшыея ешывы і рабін Ісер Залман Мельцар.

Выбітнасці

Жамчужынай мястэчка Мір з'яўляецца сярэднявечны замак. Мірскі замак – выдатная захаваны помнік архітэктуры XVI стагоддзя. Пачатак будаўніцтва радавога гнязда праходзіць пад чулым кіраўніцтвам надворнага маршалка Вялікага Княства Літоўскага, князя Юрыя Іллініча. Аднак пры яго жыцці замак не быў дабудаваны, і нашчадкі графа пачынаюць барацьбу за права валодання радавым маёнткам. Малодшы сын Фелікс Шчасны, у чыё валоданне трапляе замак, становіцца зяцем Мікалая Чорнага Радзівіла. Менавіта такім чынам у 1569 годзе Мірскі замак пераходзіць у валоданне гэтай вядомай сям'і.

Мірскі замак быў сведкай шматлікіх гістарычных падзей: пад яго сценамі праходзілі бітвы са шведамі, атакавалі замак і войскі Напалеона, у 1914 годзе ў будынку быў моцны пажар. Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Мірскага замка было арганізавана гета. Пасля заканчэння вайны вызваленыя ад фашыстаў тэрыторыі замка сталі прытулкам людзей, якія засталіся без прыстанішча. Толькі ў 60-я гады гістарычны помнік пакінулі апошнія жыхары. Рэстаўрацыя замка распачалася ў 1983 годзе, але толькі ў 1992 годзе ён быў адкрыты для наведвальнікаў.

Не меней вядомай выбітнасцю Міра з'яўляецца Траецкая царква. Пабудаваная ў сярэдзіне XVI стагоддзя, яна з'яўляецца гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі, штогод прывабліваючы сюды безліч турыстаў і паломнікаў.

Касцёл Святога Мікалая таксама цікавы сваёй архітэктурай і самабытнасцю. Ён быў пабудаваны трохі пазней за царкву вядомым італьянскім архітэктарам Дж. М. Бернардоні.

Нямала турыстаў з усяго свету прыцягвае і Мірская ешыва, якая была пабудавана ў 1815 годзе і з'яўлялася буйнейшай рэлігійнай школай артадаксальнага іўдаізма.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу