Дзятлава

Горад Дзятлава – гэта невялікі населены пункт у Гродзенскай вобласці, які, нягледзячы на свой сціплы памер, мае багатую гісторыка-культурную спадчыну і варты наведвання хаця б аднойчы. У горадзе жыве не так многа чалавек, усяго 7,7 тысяч, але кожны з мясцовых жыхароў ганарыцца сваім родным кутком, бо тут столькі цікавых і памятных месцаў.

Гісторыя горада Дзятлава

У параўнанні з астатнімі гарадамі краіны, гэты горад досыць малады. Першае згадванне пра яго адносіцца толькі да 1498 года, у той час гэта месца было падорана Астрожскаму за заслугі з магчымасцю заснаваць горад. Ужо ў пачатку XVI стагоддзя тут узвялі замак-крэпасць, які доўгі час выконваў абарончыя функцыі. У сярэдзіне XVI стагоддзя ўзвялі першы касцёл, які да сённяшняга дня з'яўляецца ўпрыгожваннем горада і цешыць не толькі мясцовых жыхароў, але і турыстаў. У перыяд Паўночнай вайны на тэрыторыі Дзятлава размяшчалася асноўная частка расійскага войска, на працягу тыдня ў гэтых краях жыў сам Пётр I. Але гэты перыяд быў вельмі сумным для Дзятлава, бо армія вымушана была адступіць, у выніку чаго мястэчка спустошылі і спалілі. Пасля гэтага Радзівілы, якія сталі гаспадарамі зямель Дзятлава, узвялі прыгажэйшы замак на былым папялішчы. У ваенныя часы ў гэтым палацы размяшчалі салдатаў.

Славутасці Дзятлава

Горад Дзятлава багаты шматлікімі помнікамі архітэктуры розных эпох. Пабываўшы ў гэтай мясцовасці, можна наведаць:

- асноўную славутасць горада – вельмі прыгожы касцёл Ушэсця Панны Марыі. Яго будаўніцтва была завершана ў сярэдзіне XVII стагоддзя. Рахмяшчаецца ён у цэнтры горада, часам здаецца, што перш за ўсё з'явіўся касцёл, а вакол яго ўзвялі горад. Гэты ключавы помнік архітэктуры XVII стагоддзя некалькі разоў падвяргаўся рэстаўрацыі і дабудоўваўся;

- яшчэ адзін немалаважны набытак горада – вялікі палац Радзівілаў, які быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя. У той час у горадзе быў цэлы комплекс, што ўключаў у сябе мноства архітэктурных аб’уктаў, акрамя самога палаца, якія знаходзіліся ў парку ля берага ракі. На жаль, усяго хараства гэтых пабудоў убачыць не атрымаецца, да нашых дзён дайшоў толькі дом гаспадароў, але і ён патрабуе рэстаўрацыі і беражлівых адносін;

- цэлы комплекс невялікіх архітэктурных пабудоў канца XIX стагоддзя, што знаходзяцца на цэнтральнай плошчы горада;

- Спаса-Праабражэнскую царкву, пабудаваную зусім нядаўна непадалёку ад старой драўлянай царквы, якая з’явілася тут у XIX стагоддзі.

Наогул, увесь цэнтр Дзятлава — гэта вельмі яркі прыклад таго, як некалі выглядалі амаль усе мястэчкі, якія, на жаль, ужо страцілі да цяперашняга моманту свой гістарычны выгляд. Мясцовыя жыхары ганарацца тым, што жывуць у такім горадзе і могуць прадставіць свету «жывы кавалачак» гісторыі ўсёй краіны.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу