Жыровічы

Жыровічы - вёска, якая знаходзіцца ў Слонімскім раёне Гродненскай вобласці. Гэта вёсачка шырока вядомая як па ўсёй Рэспубліцы Беларусь, так і за мяжой. У XV стагоддзі на тэрыторыі гэтай вёскі знаходзіўся маёнтак беларускага шляхціча. На сённяшні дзень у вёсцы пражывае каля 3000 чалавек. Жыровічы з'яўляюцца цэнтрам сельсавета, у склад якога, акрамя іх, уваходзіць яшчэ шэсць вёсак.

Свята-Успенскі манастыр - адна з самых паважаных святынь на тэрыторыі Беларусі. Размешчаны ён у 12 кіламетрах ад старога горада Слонім, у маляўнічай мясцовасці, дзе працякае рака Шчара. За дзіўную прыгажосць прыроды турысты завуць гэтыя землі «Слонімскай Швейцарыяй». На пад'ездзе да славутай вёскі адкрываецца казачная панарама на гэты Богам блаславёны край, які захаваў дух стагоддзяў, што ўжо даўно сталі гісторыяй.

Храм, які абессмяроціў імя вёскі, мае старажытную гісторыю. Яго ўзнікненне звязана з незвычайнай падзеяй - з'явай цудатворнай выявы Прачыстай Маці Божай.

Легенда з’яўлення іконы

На тым месцы, дзе ў наш час знаходзяцца Жыровічы, шмат стагоддзяў таму быў лес, які належаў шляхцічу Аляксандру Салтану. Паводле легенды, у далёкім 1470 годзе пастухі, якія пасвілі статак авечак, заўважылі незвычайнае святло, што зыходзіла ад невялікага абраза ў галінах дзікай грушы. Пастухі перанеслі абраз у сядзібу, аднак Салтан не надаў гэтай з'яве ніякага значэння і прыбраў абраз у куфар. У той жа вечар ён жадаў паказаць знаходку сваім гасцям, але, на вялікае здзіўленне, абраз знік з куфара. Толькі пасля другога паяўлення абраза здзіўленым пастухам у тым жа лесу, Салтан прысягнуў Богу і паабяцаў узвесці на гэтым месцы храм. Пасля пабудовы драўлянай цэркаўкі ў гонар Найсвяцейшай Багародзіцы, праз некаторы час поплеч з ёю з’явілася паселішча.

Выбітнасці вёсачкі

Таксама ў вёсцы Жыровічы ў XVI стагоддзі быў заснаваны Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, у якога не меней багатая гісторыя. Гэты манастыр прымае паломнікаў круглы год, без абмежаванняў.

Хочацца адзначыць, што за межамі мужчынскага манастыра знаходзіцца яшчэ некалькі будынкаў, якія непасрэдна адносяцца да яго. Гэта старадаўняя званіца, пабудаваная яшчэ ў 1828 годзе. Аднак па сваім выглядзе гэтая званіца больш нагадвае невялікую цэркаўку. Варты ўвагі і прыгожы храм Святога Георгія, які быў заснаваны ў XVIII стагоддзі. Гэты храм знаходзіцца па-за межамі манастырскага комплекса, аднак таксама адносіцца да яго.

На тэрыторыі Жыровіч квітнеюць дванаццаць гандлёвых прадпрыемстваў. Хуткім часам вёсцы прысвояць заслужаны статут мястэчка гарадскога тыпу.

Маецца на гэтых землях некалькі святых крыніц. Самая вядомая з их носіць мянушку «Старая». Вакол гэтай крыніцы добраўпарадкавана тэрыторыя, недалёка знаходзіцца Капліца, маюцца мужчынскія і жаночыя хрысцільны, бо ў народзе маецца традыцыя не толькі набіраць ваду з крыніцы, але і акунацца ў яго.

Вёска Жыровічы - ідэальнае месца для духоўнага адпачынку. Шматлікія людзі адчулі на сабе ўсю сілу святой зямлі, якая лечыць ад розных хвароб.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу