Шчорсы

Маленькае мястэчка з насельніцтвам усяго шэсцьсот з невялікім жыхароў размясцілая ў Гродненскай вобласці паблізу ад Наваградка. Вядомым яно стала даволі даўно. Звязана гэта было ў першую чаргу з пабудовай на яго тэрыторыі знакамітай сядзібы Храптовічаў.

Гістарычны нарыс

З 1471 гады Шчорсы згадваюцца ў Літоўскай метрыцы як землі, падначаленыя роду Храбтовічаў (менавіта так гучала тады прозвішча гаспадароў мястэчка). Тут была размешчана драўляная праваслаўная царква, пераўтвораная пасля падпісання Берасцейскай уніі ў грэка-каталіцкую. Пра храм згадваецца ў дакуменце ад 1627 года, аднак зараз мы ведаем, што пабудавалі яе значна раней - у 1386 годзе. Насіла царква імя святога пакутніка Зміцера Салунскага. У XVI павеку Шчорсы сталі часткай Наваградскага павета, які падпарадкоўваўся Наваградскаму ваяводству.

Згаданая вышэй царква з дрэва згарае дашчэнту ў 1758 годзе, і на яе месцы ўзводзіцца цагляны храм. Спонсарам яго будаўніцтва выступае сам шляхціч Храптовіч. Адноўлены храм меў незвычайную форму карабля, яго архітэктарамі былі італьянцы Дж. дэ Сако і К. Кампані.

Джузэпэ дэ Сако становіцца галоўным архітэктарам знакамітага палацавага комплексу, існаванне якога і праславіла Шчорсы. Па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка земляў Іаахіма Храптовіча ўзводзіцца раскошны аднапавярховы палац, які меў двух'ярусную планіроўку ў цэнтры. Вакол будынка размяшчаўся шырокі парк, які меў сорак гектараў плошчы. У ім знаходзілася маляўнічая сістэма штучных сажалак.

Іаахім Храптовіч забяспечыў свайму імя вядомасць не толькі дзякуючы будаўніцтву комплекса. Ён быў апантаным бібліяфілам і стварыў у сваім маёнтку багатую бібліятэку, дзе былі сабраныя старажытныя рукапісы, геаграфічныя карты і рэдкія кніжныя выданні. Агульная колькасць асобнікаў у калекцыі Храптовіча налічвала звыш дваццаці тысяч, сярод іх былі бясцэнныя гістарычныя скарбы: перапіска Багдана Хмяльніцкага з польскімі гетманамі, дзённік, напісаны ў польскім пасольстве ў Расіі (1686), арыгінал маніфеста Багдана Хмяльніцкага, адрасаваны казакам, а таксама дзённік Марыны Мнішак. У XIX стагоддзі сядзіба з'яўлялася вельмі папулярным месцам, тут бываў Адам Міцкевіч, Уладзіслаў Сыракомля, а ў бібліятэцы адзін час нават працаваў Ян Чачот.

Пан Храптовіч вылучаўся сваімі перадавымі поглядамі: задоўга да гістарычнай адмены прыгоннага права ён фактычна адмяніў яго ў адносінах да сваіх сялян. Сядзіба Храптовіча славілася якасцю прадукцыі, якую тут выраблялі, а шчорскія сыры, якія, дарэчы, гатавалі швейкарскія сырадзелы, адпраўляліся ў Пецярбург.

На жаль, падзеі Першай сусветнай вайны не дазволілі шыкоўнай сядзібе захавацца для нашчадкаў, а шырокая бібліятэка Іаахіма Храптовіча была вывезена і аддадзена Кіеўскаму ўніверсітэту. Пасля Другой сусветнай вайны Шчорсы ўваходзяць у склад калгаса, а пакінуты маёнтак Храптоўскіх пераўтвараецца ў руіны, парк становіцца лесам. У наш час ад палаца застаўся толькі падмурак, адносна нядрэнна захаваўся левы флігель і будынак, у якім размяшчалася бібліятэка.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу