в. Ліпнішкі

Вёска Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці

Ліпнішкі – гэта вёска, размешчаная ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці ў маляўнічым месцы на беразе ракі Апіта. Яна з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ліпнішкаўскага сельсавета. У 14 км. ад вёскі, на паўночным захадзе, знаходзіцца горад Іўе, а праз самі Ліпнішкі праходзіць траса Р-135 Радунь — Іўе. Бліжэйшя чыгуначная станцыя Гаўя знаходзіцца ў 4 км. ад вёскі.

Старонкі гісторыі вёскі Ліпнішкі

Як і шматлікія іншыя вёскі Беларусі, Ліпнішкі ўпершыню згадваюцца ў пісьмовых крыніцах у XV стагоддзі. Ужо ў 1510 годзе тут з'явіўся каталіцкі прыход – і менавіта дзякуючы яму вёска Ліпнішкі стала папулярнасй у якасці турыстычнага аб'екту. Велічны неагатычны храм Святога Казіміра, пабудаваны з каменя, з'явіўся тут значна пазней – у 1910 годзе.

Вёска станавілася часткай валоданняў знакамітых шляхецкіх дынастый Беларусі:
у 1528 году Ліпнішкі Альбрэхт Гаштольд атрымаў іх у якасціі ўзнагароды – кароль Жыгімонт I падараваў яму вёску за зняцце аблогі з Полацку і заключэнне міру з татарамі;

у XVII стагоддзі вёскай па чарзе валодалі Пацы, затым Сапегі і Бяганьскія,
у 1849 Ліпнішкамі завалодаў род Вольскіх, якія пабудавалі тут раскошную сядзібу (выбітнасць часткова захавалася).

Ліпнішкі увайшлі ў гісторыю і як месца, недалёка ад якога 27 мая 1779 года адбылося адна з бітваў паміж паўстанцкім рухам Тадэвуша Касцюшка і рускімі войскамі. 

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 

У 60-е гады XIX стагоддзя тут пражывала 740 чалавек, аднак у выніку сялянскіх хваляванняў насельніцтва паменшылася на чвэрць. У вёсцы кожны год праводзіліся кірмашы, быў свой вадзяны млын і бровар. Асаблівасцю вёскі Ліпнішкі ў тыя даўнія часы было багацце не драўляных, а менавіта каменных хат.

Выбітнасці вёскі Ліпнішкі

Галоўнай выбітнасцю вёскі Ліпнішкі лічыцца касцёл Святога Казіміра. Гэта вытанчаны неагатычны будынак, якое было пабудаваны з каменя ў 1910 годзе. Асобныя будаўнічыя працы вяліся яшчэ на працягу 17 гадоў, і завершанае архітэктурнае аблічча храм здабыў у 1927 годзе. 

Акрамя таго, калі вам пашчасціць праязджаць праз Ліпнішкі, то можна паглядзець і іншыя выбітнасці: прыдарожную капліцу 1890 года пабудовы і часткова захаваную каменную сядзібу Вольскіх. Цікавы факт: менавіта на месцы гэтай капліцы і знаходзіўся ў 1510 годзе касцёл, які даў пачатак існаванню каталіцкага прыходу ў вёсцы Ліпнішкі.


Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу