Каробчыцы

На ускраіне адной з беларускіх вёсак размяшчаецца ўнікальны турыстычны комплекс, які вельмі любяць замежныя турысты. І гэта не дзіўна, бо гэта месца смела можна параўнаць з самымі папулярнымі замежнымі аграсядзібамі. Сярод маляўнічага прыроднага ландшафту, зусім некранутага глабалізацыяй і гарадскімі тыпавымі забудовамі, на беразе ракі размяшчаецца дом-музей побыту і культуры беларускага народа ў XIX-XX стагоддзях. Тут сапраўды ёсць на што паглядзець!

Калі вы не ведаеце, як правесці свой выходны ці невялікі адпачынак, то звярніце сваю ўвагу на вёску Каробчыцы. Хоць яна і завецца вёскай, аднак гэта месца моцна адрозніваецца ад многіх іншых забытых беларускіх куткоў. Тут увесь час бурліць актыўнае жыццё, а ў аднайменным мястэчку можна сустрэць турыстаў не толькі з іншых абласцей Беларусі, але нават з суседніх краін. Многія з іх, дарэчы, прыязджаюць сюды ўжо не ў першы раз.

Мястэчка Каробчыцы вядома яшчэ з XVI стагоддзя як невялікая вёсачка пад назвай Растаўляны, якая адносілася да Любанскага двара Гродзенскага ваяводства пры Вялікім Княстве Літоўскам. Тады гэта быў невялікі маёнтак, што размяшчаўся на 44 дзесяцінах зямлі. У канцы XVIII стагоддзя назва Растаўляны змяняецца на сучаснае – Каробчыцы. Дзіўны факт: многія беларускія гарады і мястэчкі пасля некалькіх падзелаў Рэчы Паспалітай адносіліся галоўным чынам да Расійскай імперыі. Чаго нельга сказаць пра Каробчыцы, якія ў 1795 годзе сталі належаць Усходняй Прусіі. Аднак, недзе праз крыху больш за дзесяць гадоў, вёска ўсё ж увайшла ў склад Расійскай імперыі, як і многія іншыя суседнія землі.

У сярэдзіне XIX стагоддзя вёску выкупляе вядомы памешчык і дваранін Свяржбінскі, які пачынае актыўна развіваць свае ўладанні. Да 1847 года ў вёсцы налічвалася каля 16 двароў і крыху больш за сто мясцовых жыхароў. Ужо да пачатку XX стагоддзя колькасць жыхароў павялічылася амаль удвая, як, уласна, і двароў.

Праўда, не заўсёды тут людзі цешыліся мірным небам над галавой. З 1915 года пры наступленні нямецкіх войскаў у Першай Сусветнай вайне вёска жыла ў акупацыйным рэжыме, а ў 1919 годзе гэта частка Гродзенскай вобласці стала падуладная Польшчы. Следам за польскай уладай у вёску прыйшлі нямецка-фашысцкія захопнікі, якія нанеслі непапраўную шкоду ўсёй вёсцы. Былі моцна пашкоджаны драўляныя хаты жыхароў Каробчыцаў, пры гэтым практычна ўсе двары былі спустошаны. Аднак гэта не перашкодзіла людзям верыць у светлую будучыню і працягваць працаваць на выгаду роднай дзяржавы.

У самым пачатку другой паловы XX стагоддзя тут засноўваюць калгас і называюць яго «Новыя Каробчыцы». Крыху пазней, па заканчэнні дваццаці гадоў, з калгаса вырастае мясцовая птушкафабрыка, якая, дарэчы, існуе і сёння. Гэта яркі прыклад таго, наколькі моцнымі па духу могуць быць беларусы, якія, нягледзячы на ўсе цяжкасці і нягоды, працягваюць працаваць не пакладаючы рук. І іх бясконцыя намаганні не прайшлі дарма, паколькі сёння Каробчыцы налічваюць парадка двухсот двароў, а колькасць мясцовых жыхароў складае амаль тысячу чалавек.

Акрамя агракомплексу, які так любяць вандроўнікі з іншых краін, сюды прыязджаюць паломнікі з іншых абласцей рэспублікі с мэтай наведвання найпрыгажэйшай царквы Святой Сафіі.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу