Гервяты

Маленькі аграгарадок з насельніцтвам менш за пяцьсот чалавек, які размясціўся непадалёку ад мяжы з Літвой, з'яўляецца найпрыгажэйшым турыстычным аб'ектам Беларусі. Менавіта тут знаходзіцца велічны Траецкі касцёл, які па праве лічыцца адным з самых высокіх архітэктурных помнікаў на тэрыторыі нашай краіны. Ён узвышаецца над зямлёй на 61 метр, а значыць, не саступае па вышыні дваццаціпавярховаму дому.

Існуе некалькі розных версій паходжання назвы аграгарадка. Знакамітыя гісторыкі сцвярджаюць, што за дзвесце гадоў да афіцыйна прынятай даты адліку, Гервяты былі заснаваны князем роду Германтаў. Таму і звалася паселішча Германты, аднак з цягам часу яго назва пачала пісацца з арфаграфічнай памылкай. Мабыць, таму зараз мы і ведаем мястэчка пад назвай Гервяты. Паводле іншага варыянту, мясцовасць аблюбавалі чаплі (ад літоўскага слова "gerve", што ў перакладзе абазначае "чапля"). 

Гістарычная хроніка 

Ўпершыню пісьмовыя крыніцы згадваюць пра Гервяты у 1434 годзе. Тады яны з'яўляліся адным з нешматлікіх літоўскіх паселішчаў, што захаваліся і дагэтуль. У 1536 годзе тут была заснавана і пабудавана драўляная Траецкая царква. Спонсарам будаўніцтва выступіў віленскі біскуп Яна. Менавіта на месцы гэтай царквы і з'явіўся ў 1903 годзе вядомы на ўсю краіну каменны касцёл. 

У 1565 Гервяты ўжо згадваюцца як мястэчка і становяцца часткай віленскіх земляў. Трэці падзел Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 годзе, аддае ўладу над Гервятами Расійскай імперыі. Расійскі імператар падараваў паселішча амбасадару Расіі ў Стамбуле Марціну Шуазэль дэ Гуф’я. Ад яго ў 1801 годзе Гервяты перайшлі да роду Дамейка, якому і належалі да 1939 года.

Лёс Гервят у дваццатым стагоддзі не адрозніваецца ад лёсу іншых населеных пунктаў Беларусі. Падчас Першай сусветнай вайны - нямецкая акупацыя, у 1920, пасля заканчэння вайны  аграгарадок ненадоўга стаў часткай Сярэдняй Літвы, затым яго чакала ўлада міжваеннай Польскай Рэспублікі. Ён стаў часткай Вільнюскага павета Віленскага ваяводства. Аднак адно адрозненне ўсё ж ёсць: шыкоўны гервяцкі касцёл, у адрозненне ад пераважнай большасці гістарычных і архітэктурных помнікаў Беларусі, застаўся цэлым. 

Толькі ў 1939 годзе Гервяты ўваходзяць у склад БССР і з тых часоў належаць да беларускай тэрыторыі. Яны становяцца цэнтрам Астравецкага раёна, але ўжо ў якасці вёскі, а не мястэчка. У 1940 годзе на тэрыторыі Гервят размяшчаецца калгас, дзейнасць якога была адноўлена пасля вайны. Цяпер Гервяты – вядомы на ўсю рэспубліку аграгарадок, які ганарыцца сваёй культурнай і гістарычнай спадчынай. 

Што паглядзець

Галоўным гонарам Гервят, як ужо было ўзгадана, з'яўляецца неагатычны Траецкі касцёл. Гэты дзівоснай прыгажосці храм быў пабудаваны віленскім дойлідам Вацлавам Міхневічам. Кожны дзень на яго будаўніцтве працавалі 70-80 чалавек. У вапну, якая выкарыстоўвалася падчас будаўніцтва, з мэтай павялічыць трываласць раствора дабаўлялі яйкі. Магчыма, менавіта таму выдатны будынак захаваўся ў практычна некранутым выглядзе.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу