Тураў

Адным з часта наведвальных турыстамі гарадоў Беларусі з'яўляецца Тураў, які размешчаны на рацэ Прыпяць. Горад невялікі з насельніцтвам усяго толькі 2 795 чалавек, але нягледзячы на гэта, ён вельмі прыцягвае сваёй гісторыяй і славутасцямі.

У «Аповесці мінулых гадоў» першае ўпамінанне датуецца ад 980 года. Пачынаючы з адзінаццатага стагоддзя горад вядомы як адзін з цэнтраў хрысціянства і тым, што менавіта тут была створана самая старажытная кніга - Тураўскае евангелле. Таксама вядомасць гораду прынеслі людзi, якiя пражывалі ў ім: старажытнарускі філосаф Кірыла Тураўскі, святыя Лаўрэнцій і Марцін Тураўскія.

У 1941 году горад быў захоплены немцамі і вызвалены толькi 5 ліпеня 1944 года.

Самай незвычайнай славутасцю, прывабнай для турыстаў, мабыць, з'яўляецца каменны крыж, які вырастае, як лічаць мясцовыя жыхары, з-пад зямлі кожны год на некалькі міліметраў.  Зараз яго памеры дасягаюць паўметра.

Знаходзіцца крыж на могілках, што размешчаны за Туравам. На паверхню ён вылез прыкладна ў 1996 годзе, а пра тое, што гэта крыж, а не проста камень, стала зразумела, калі на паверхню вылезла папярочная перакладзіна. Каменны крыж круглы год цёплы, нават зімой. Гэта наводзіць на думку аб тым, што ён святы. Каб сваімі вачамі пабачыць гэты цуд і дакрануцца да яго, сюды прыязджаюць не толькі беларусы, але і жыхары суседніх дзяржаў.

Сваімі памерамі і велічнасцю патрасае помнік, усталяваны ў 1993 годзе Кірылу Тураўскаму. У вышыню памеры помніка дасягаюць сямі метраў і выкананы ён з бетону, пакрытага меддзю. Складаецца з крыжа вялікіх памераў і далучанай да яго фігуры Кірылы Тураўскага. 11 мая - дзень памяці Кірылы Тураўскага. Апынуўшыся ў гэты дзень у горадзе, вы можаце папасці на Боскую Літургію - свята, якое праводзіцца ў сценах сабора Тураўскіх епіскапаў.

Яшчэ ў Тураве знаходзіцца вядомая царква, пабудаваная ў гонар Усіх Святых. З часоў пабудовы ў 1810 годзе яе ні разу не перабудоўвалі. Яна перажыла вайну з французамі, Першую сусветную вайну і Вялікую Айчынную вайну. У сценах яе захоўваецца ікона Мікалая Цудатворца. Недалёка ад уваходу ў царкву размясціліся два двухмятровых каменных крыжа, вырабленыя ў дванаццатым стагоддзі. Як абвяшчае легенда, крыжы гэтыя самі прыплылі па Дняпры і Прыпяці з Кіева, маюць святую сілу і абараняюць ад хвароб.

Тураўскі луг - біялагічны заказнік, дзе жывуць птушкі, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Менавіта там кожны год праводзяць «Птушыны» фестываль. Таксама заказнік з'яўляецца асноўным месцам гнездавання кулікоў. Зусім хутка плануюць зрабіць з біялагічнага заказніка мясцовага значэння - біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння. Кулік не адзіная птушка якая там жыве, апроч яго можна сустрэць яшчэ 55 відаў птушак.

Царква, пабудаваная ў 1170 годзе, з'яўлялася самым буйным і велічным збудаваннем у Старажытнай Русі. У выніку землятрусу ў 1230 годзе касцёл быў разбураны, а руіны знайшлі ў 1961. Цяпер падмурак старажытнага храма з'яўляецца галоўным аб'ектам гісторыка-археалагічнай экспазіцыі.  

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу