Рагачоў

Горад Рагачоў знаходзіцца на поўначы Гомельскай вобласці. Існуе некалькі версій паходжання яго назвы. Паводле адной з іх, яна ўтворана ад старажытналітоўскага слова "Рогас", што ў перакладзе азначае “святое месца, алтар”.

Упершыню горад згадваецца ў 1142 годзе дзякуючы Іпацьеўскаму летапісу. За час існавання Рагачова ад старажытнасці да сучаснасці колькасць яго насельніцтва павялічылася з 9000 чалавек да 34000.

У савецкі перыяд гісторыі горад добра функцыянаваў. За першыя пяцігодкі былі пабудаваны: хлебазавод, машынна-трактарная майстэрня, малочна-кансервавы камбінат; быў зроблены рамонт на лесазаводзе і кардоннай фабрыкцы. Усяго адкрыоася больш за 30 прадпрыемстваў, а таксама тэатр і вучылішча.

Рагачоўскі рэгіён славіцца тым, што менавіта на яго землях ў 1944 годзе пачалася аперацыя "Баграціён". Падчас вызвалення ад фашыстаў гэта горад, як і безліч другіх беларускіх гарадоў і вёсак, моцна пацярпеў.

У нашы дні Рагачоў з'яўляецца прамысловым цэнтрам з добра развітай сельскай гаспадаркай. Праз горад праходзяць аўтадарогі да Магілёва, Жлобіна, Слаўгарада, Бабруйска. Не менш важна для горада і існаванне чыгуначнай станцыі на лініі Магілёў-Жлобін.

Папулярнасцю карыстаецца размешчаны побач з Рагачовам санаторый Прыдняпроўскі. Ён славіцца сваёй мінеральнай вадой і лячэбнымі гразямі.

Музей народнай славы – гэта гістарычны музей, які быў створаны ў 1962 годзе. На дадзены момант у ім налічваецца 27710 экспанатаў. Для наведвання адкрыты розныя залы: зала гістарычнага мінулага, Вялікай Айчыннай вайны, гарадскога побыту, археалогіі, Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі і іншыя. З экспанатаў, якія ўяўляюць асаблівую гістарычную каштоўнасць, прадстаўлены кніга "Поўнае дзеянне святых апосталаў", рынграф удзельніка Панскай канфедэрацыі 1768 года, бранзалет трынаццатага стагоддзя і інш.

Касцёл святога Антонія Падуанскага аднесены да шэрагу гісторыка-культурных каштоўнасцей рэспубліканскага маштаба. Да пачатку дваццатага стагоддзя гэта быў драўляны каталіцкі храм, крыху пазней, дзякуючы намаганням мясцовага ігумена, быў узведзены касцёл з чырвонай цэглы ў стылі неаготыкі. Пасля 1930 года касцёл быў зачынены. Яго выкарыстоўвалі ў розных мэтах: то як зернясховішча, то як пажарны пост і хлебазавод. Падчас пажару ў 1940 годзе касцёл моцна пацярпеў, былі знішчаны драўляныя канструкцыі храма і дах. Пачынаючы з 2000-х і дагэтуль знаходзіцца на рэстаўрацыі.

Сабор Аляксандра Неўскага, пабудаваны ў псеўдавізантыйскім стылі, быў узведзены ў 1886 годзе. На жаль, ён быў знішчаны падчас Вялікай Айчыннай вайны, а новы храм пабудавалі ўжо ў 1989 годзе. Пры храме працуе бібліятэка і нядзельная школа.

Былое дваранскае рэальнае вучылішча было пабудавана ў 1903 годзе, але ў першыя ж гады вайны яго спалілі. Аднаўленнем будынка заняліся ў 1950 годзе. Цяпер там знаходзіцца 2-я сярэдняя школа.

Рагачоў падарыў свету шмат вядомых людзей. Адным з такіх з'яўляецца Уладзімір Караткевіч. Хата, у якім ён жыў, захавалася дагэтуль. Дарэчы, пабудаваў яе дзед пісьменніка Васіль Грынкевіч. У дзіцячыя гады Уладзімір прыязджаў сюды ў госці на летнія вакацыі. У яго быў асобны пакой, дзе ён і пісаў свае знакамітыя творы.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу