Рэчыца

Першае ўпамінанне пра Рэчыцу сустракаецца ў летапісах Ноўгарада і адносіцца да 1241 года. Назва гэтага невялікага мястэчка пайшла ад ракі Рэчыца, якая з'яўлялася прытокам Дняпра. Непадалёку ад яе размяшчалася старажытнае гарадзішча. Рэчыца мае надзвычай зручнае транспартна-геаграфічнае становішча, тут знаходзіцца скрыжаванне ключавых магістраляў чыгункі поўдня Беларусі Гомель-Брэст, а таксама аўтамагістралі Гомель-Брэст і аўтастрады рэспубліканскага значэння Бабруйск-Светлагорск-Лоеў.

Рака Днепр на тэрыторыі Рэчыцы суднаходная. Культурнымі здабыткамі гэтага цудоўнага мястэчка з’яўляюцца археалагічныя помнікі і помнікі Вялікай Айчыннай вайны. У Рэчыцы захаваліся ў вельмі добрым стане дзве царквы, касцёл, капліца Еўфрасінні Полацкай. На тэрыторыі горада нарадзіліся знакаміты беларускі навуковец М.В.Доўнар-Запольскі і савецкі акцёр Яўхім Капелян, які атрымаў званне народнага артыста СССР. Пазнаёміцца з культурнай часткай гэтага цудоўнага горада вы маеце магчымасць пры наведванне экспазіцый краязнаўчага музея ці скарыстаўшыся экскурсіяй "Залатое кола Гомельшчыны". Набрацца сіл, аздаравіцца можна ў санаторыі "Сонечны бераг", у сядзібе "Бярэзіна", а таксама ў базе адпачынку "Мілаград".

Рэчыца – сапраўды старадаўняе мястэчка нашай рэспублікі. Яго смела можна лічыць галоўным цэнтрам па здабычы нафты ў Беларусі. Тут ёсць магчымасць наведаць велізарную колькасць помнікаў гісторыі і архітэктуры. Гарадзішча, а таксама краязнаўчы музей знаходзяцца ў Дзіцячым парку гэтага маляўнічага горада. Тут можна заўважыць участак гарадзішча, дзе праводзіліся археалагічныя раскопкі на беразе Дняпра. Зыходзячы з выяўленых тут артэфактаў, якія выстаўлены ў экспазіцыі Рэчыцкага краязнаўчага музея, пабудова гарадзішча адбылася  не пазней за 11 стагоддзе. У гэтым музеі існуе не толькі археалагічны, але і этнаграфічны аддзел, стваральнікі не абмінулі ўвагай і падзеі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама гісторыі раёна ў прамежку часу з канца 19 па пачатак 20 стагоддзяў. Можна наведаць багатую карцінную галерэю, размешчаную ў сценах краязнаўчага музея. У ёй сабрана вялікая калекцыя палотнаў мастакоў нашай краіны.

Свята-Траецкі касцёл

Архітэктурным помнікам ашаламляльнай прыгажосці з'яўляецца касцёл святой Тройцы, пабудаваны ў неагатычным стылі. Ён быў узведзены ў пачатку XX стагоддзя. Будынак мае высокую званіцу з усталяваным шпілем, які ўпрыгожаны крыжом. Галоўны фасад аздоблены ступеньчатым парталам.

Нельга абмінуць увагай і непаўторную капліцу святой Еўфрасінні Полацкай. Яна пабудавана ў раёне, дзе ў 1910 годзе спынялася параходная эскадра, якая перавозіць мошчы святой Еўфрасінні. На гэтым месцы і было ўсталявана памятнае распяцце. Сталелатуневая пабудова, канструкцыя аўтарства Э. Агуновіча, мае вышыню 24 метры. Капліца была ўсталявана ў гонар тысячагоддзя вадохрышча Русі і пяцідзесяцігадовай гадавіны перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Сабор Прачыстай Найсвяцейшай Багародзіцы

Гэты сабор з'яўляецца ўпрыгожваннем горада, яму прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі. У гэтым саборы знаходзіцца пышны пяціярусны іканастас, які ўключае ў сябе дваццаць чатыры абразы.

Акрамя таго, у гэтым выдатным горадзе вы можаце наведаць мастацкую галерэю, адкрыццё якой адбылося ў 2007 годзе, у верасні. Яна размешчана ў гістарычным раёне горада і займае будынак-помнік архітэктуры канца 19 стагоддзі.

Помнік "Рэчыцы сынам, загінулым далёка ад Радзімы"

Помнік у гонар семярых землякоў, якія загінулі падчас ваенных дзеянняў па-за межамі роднай краіны, быў пабудаваны ў 2003 годзе. Аснова кампазіцыі мемарыяла (скульптарам якой быў прызначаны В. Слабодчыкаў, а аўтарам праекта выступіў Э.Агуновіч) складаецца з сямі буслоў. Птушкі падаюць уніз, яны склалі крылы і выцягнулі шыі. Адзін за адным яны ляцяць у шчыліну паміж гранітнымі глыбамі, страціўшы надзею на лепшае. 

Вынікам наведвання гэтага выдатнага горада будзе незабыўна праведзены ваш уікэнд ці адпачынак. Тут вы зможаце дакрануцца да старажытнай гісторыі Гомельскага краю, падзівіцца на сучасную архітэктуру, адчуць, чым жыве нафтавая сталіца Беларусі.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу