Нароўля

Паўднёвы горад Гомельскай вобласці. Раённы цэнтр, які размяшчаецца ў 45 кіламетрах ад мяжы Беларусі і Ўкраіны. Тут размяшчаецца сядзіба Горватаў, і дасюль распаўсюдзілася радыяцыя пасля чарнобыльскай катастрофы. Пазнаёмімся з Нароўляй крыху бліжэй.

Дакладнай даты з’яўлення Нароўлі на беларускіх землях гісторыкі дагэтуль не назвалі, але археолагі падчас раскопак, праведзеных у ваколіцах сучаснай Нароўлі, знайшлі сляды старажытнага селішча. Тым не менш прынята лічыць, што пачатак яго існавання адносіцца да сярэдзіны 18 стагоддзя. Да гэтага перыяду адносяць першыя звесткі пра яго ў архіўных дакументах. У той час Нароўля была мястэчкам на правым беразе Прыпяці. Аднак гісторыю паходжання яго назвы звязваюць з іншай рэчкай – Нараўлянкай, якая залівала ўсю ваколіцу падчас вясенніх паводак. Есць яшчэ адна версія пра “прозвішча” горада – гэта раўнінная мясцовасць, на якой ён стаіць.

У сярэдзіне 18 стагоддзя жыхары мястэчка праводзілі выступы супраць феадалаў. У гэты час тут дзейнічала царква Іаана Багаслова, якая захоўвала метрычныя кнігі з 1772 года.

У 1793-м, пасля другога падзела Рэчы Паспалітай, Нароўля становіцца часткай тэрыторыі Расійскай імперыі. Мястэчка ўваходзіць у склад гэтай дзяржавы як цэнтр воласці Рэчыцкага ўезда Мінскай губерні. Да канца 19 стагоддзя ў Нароўлі пражывае каля 1000 чалавек, насельніцтва мястэчка вучыцца ў школе, адкрыта царква. У 13-м годзе 20 стагоддзя тут на фабрыцы пачынаецца вытворчасць цукру. У 1919-м у перыяд РСФСР, ён пераходзіць ва ўладанне Гомельшчыны. Яшчэ праз 5 гадоў – уваходзіць у склад толькі што створанай БССР, ужо ў якасці цэнтра Мазырскай акругі.

Нямецкія войскі ў горад увайшлі практычна адразу пасля пачатку вайны, ужо ў жніўні 41-га пасёлак гарадскога тыпу Нароўля быў заняты варожай арміяй. Акупацыя працягнулася да 43-га года.

З 54-га года і па сённяшні дзень Нароўля – раённы цэнтр Гомельскай вобласці. Статус горада быў атрыманы ў 1971 годзе.

Пасля выбуху на Чарнобыльскай АЭС Нароўля атрымала значную долю радыяцыі. Некаторыя жыхары горада былі пераселены ў “чыстыя” населеныя пункты. У агульным жа ў Нароўлі правялі дэзактывацыю – ад радыеактыўных рэчываў ачысцілі будынкі, ваду, харчовыя тавары і г.д. У горадзе пабудаваны мемарыял як памяць выселеным вёскам.

Нараўлянская сядзіба Горватаў

Памешчыкі Горватавы купілі Нароўлю з яшчэ некалькімі вёскамі і фальваркамі ў 1816-м. У сярэдзіне стагоддзя новыя ўладальнікі пачалі будаваць сядзібны дом, пазней – палац і парк на 8 гектараў. На тэрыторыі сядзібы раскінуліся фантаны, аранжарэя і разарый. Былі збудаваны парадная стайня, капліца і дом вартаўніка. Побач размясціліся будынкі гаспадарчага прызначэння.

Архітэктура палаца была вытрымана ў традыцыях класіцызму. Унутранае ўбранне і планіроўка таксама адпавядалі ўсім патрабаванням тагачаснай моды. Бібліятэка на некалькі тысяч кніг 18-19 стагоддзяў, якая выходзіла на тэрасу. Бальная зала, “чырвоны” і “блакітны” салоны для прыёмаў гасцей дваранскага саслоўя, асобны пакой для музея прыроды. Паркетныя падлогі з індывідуальным малюнкам у кожным пакоі і вытанчаныя каміны. Мноства сямейных партрэтаў на сценах і сямейных паэтычных надпісаў.

Да 70-х Горваты пакінулі сядзібу.У пачатку 20 стагоддзя тут вяліся работы па ўдасканаленні аблічча палаца, аднак пасля кастрычніцкай рэвалюцыі ўсё скончылася. Некалькі разоў тут была школа, але пасля аварыі на ЧАЭС і навучанне дзяцей тут прыпынілася. З тых часоў ніхто сядзібай не займаецца, і зараз яна падобна на кучу камення.

 

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу