Лоеў

Беларусь: гарады і населеныя пункты

Старадаўні пасёлак Гомельскай вобласці, размешчаны ў васьмідзесяці кіламетрах ад абласнога цэнтра і зусім недалёка ад украінскай мяжы, славіцца сваёй ваеннай гісторыяй. Багацце яго гісторыі звязана з геаграфічным становішчам: Лоеў знаходзіцца на беразе Дняпра ў тым месцы, дзе туды ўпадае Сож. Паходжанне назвы звязана са словам "лой" – тлушчам, якім змазваецца бярвенне, з дапамогай якога перасоўваюцца лодкі з аднаго вадаёма ў іншы (ладдзю перакочвалі з бервяна на бервяно, такім чынам палягчаючы сабе работу).

Ад старажытнасці да нашых дзён

Лоеў мае шматвекавую гісторыю. На яго зямлі размяшчалася паселішча дрыгавічоў, аднаго з старажытных славянскіх плямёнаў, якія засялілі тэрыторыю Беларусі. Дзякуючы свайму месцазнаходжанню, мястэчка з'яўлялася пунктам, якое забяспечвала рачны флот яшчэ ў эпоху Вешчага Алега. На месцы сучаснага Лоева спачатку размяшчалася паселішча мілаградскай культуры, затым – гарадзішча дрыгавічоў, якое належала Чарнігаўскаму княству. Ужо з XIV стагоддзя лоеўскія землі з'яўляюцца часткай Вялікага княства Літоўскага. Археалагічныя раскопкі, праведзеныя ў Лоеве, дазваляюць сцвярджаць, што ўжо тады ў цэнтры паселішча размяшчаўся Лоеўскі замак. На жаль, да нашага часу не захаваліся нават руіны старажытнага збудавання.

У першы раз згадванне пра мястэчка Лоеў сустракаецца ў пісьмовых крыніцах у 1505 годзе, тады ён называўся Лоева Гара. У гэтым годзе Лоеў упершыню быў цалкам сцёрты з твару зямлі крымскімі татарамі, якія перапраўляліся ў гэтым месцы праз Днепр. Татары яшчэ не аднаразова пабываюць на гэтых землях, задакументавана, што яны праходзілі праз мястэчка ў 1506, 1536 і 1538 гадах. Лоев становіцца цэнтрам аднайменнага староства, якое ў 1646 годзе ўвайшло ў склад Старадубскага павета Віленскага ваяводства.

Найбольш значнай гістарычнай падзеяй, якая адбылася на тэрыторыі Лоева, лічыцца бітва 31 ліпеня 1649 года – знакамітая бітва сіл ВКЛ з украінскімі казакамі пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. Зацяжная Руска-Польская вайна, якую вяла Рэч Паспалітая з Расійскай імперыяй, спустошыла мястэчка, аднак яно ўсё роўна застаецца ў складзе тэрыторыі ВКЛ. У 1676 годзе гаспадарамі лоеўскіх земляў становіцца дынастыя Юдзіцкіх. Юдзіцкія валодалі Лоевам да сярэдзіны дзевятнаццатага стагоддзя, затым іх змянілі роды Лошаў і Нарушкевічаў.

Падзел Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1793 годзе, аддае ўладу над лоеўскімі землямі Расійскай імперыі. У 1858 годзе тут адбыліся сялянскія хваляванні, якія былі выкліканы незадаволенасцю ўводзінамі павіннасці на сплаў лесу.

У 1918 на землі Лоева прыходзіць Першая сусветная вайна. Спачатку мястэчка захопліваюць немцы, затым, праз два гады – палякі.

У снежні мястэчка было ўключана ў БССР, у 1938 году атрымала статус гарадскога пасёлка. Вялікая Айчынная вайна не прайшла для Лоева непрыкметна. Ён быў заняты немцамі, і падчас акупацыі на яго тэрыторыі актыўна функцыяніравалі падпольныя камітэты  КП(б)Б і ЛКСМБ. Імя Лоева  ўвайшло ў гісторыю вайны дзякуючы фарсіраванню Дняпра Чырвонай Арміяй, якое адбылося ў 1943 году. Гэта гістарычная падзея дала старт адкрыццю ў 1985 годзе Музея бітвы за Днепр. У ім прадстаўлена велізарная экспазіцыя, якая складаецца са зброі часоў вайны, асабістых рэчаў некаторых палкаводцаў, фатаграфій простых салдатаў.

Цікавым будзе і наведванне аднаго з самых старых будынкаў Лоева - хаты купца Навума, збудаванага ў 1847 году. Яго рэстаўрацыя доўжылася сем гадоў, у выніку чаго будынак здабыў другое жыццё. Цяпер у архітэктурным помніку знаходзцца дзве бібліятэкі і раённы аддзел культуры.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу