Брагін

Пасёлак гарадскога тыпу Брагін – адзін з самых старажытных населеных пунктаў Гомельскай вобласці, размешчаны на маляўнічым беразе ракі Брагінка. Брагін – выдатны турыстычны цэнтр, дзякуючы сваёй багатай падзеямі гісторыяй і архітэктурным каштоўнасцям.

Існуе некалькі цікавых варыянтаў паходжання айконіма "Брагін". Адзін звязваюць з балоцістай мясцовасцю, на якой размясцілася паселішча. Калісьці жылі на тэрыторыі мястэчка двое братоў, якія, паводле легенды, і заснавалі Брагін. Аднойчы адзін з іх апынуўся ў дрыгве, і другі, не ведаючы, як выратаваць брата, у роспачы ўскрыкнуў: "Бра-а-а, гі-інь!".

Таксама існуе меркаванне, што назва мястэчка паходзіць ад слова "брага", якое ў старадаўнія часы абазначала не толькі алкагольны напой, але і мянушку.

Гістарычны агляд            

Пра Брагін упершыню згадвае Іпацьеўскі летапіс у далёкім 1147 годзе, аднак вывучаныя навукоўцамі руіны брагінскага гарадзішча дазваляюць сцвярджаць, што тэрыторыя мястэчка была заселена яшчэ ў XI стагоддзі. Брагін знаходзіўся ў складзе Кіеўскага княства, з-за чаго  неаднаразова падвяргаўся нападам ворагаў. Ён быў практычна цалкам спустошаны і знішчаны намаганнямі северскіх князёў, калі тыя захапілі Брагін. Шмат пацярпела мястэчка і ад полаўцаў, з дапамогай якіх чарнігаўскія князі помсцілі кіеўскім.

Затым, у 1187 годзе, Рурык Расціславіч, які кіраваў Кіеўскім княствам, аддае Брагін у валоданне жонцы свайго сына. У 1241 годзе Брагін зноў быў спустошаны, на гэты раз сіламі мангола-татараў.

З 1360 года тэрыторыя Брагіна з'яўляецца часткай тэрыторый Вялікага княства Літоўскага. У 1511 годзе, дзякуючы каралю Жыгімонту, брагінцы атрымалі некаторыя прывілеі. Найбольшага росквіту мястэчка дасягае ў часы, калі яно належыла знакамітай дынастыі беларускіх магнатаў Вішнявецкіх, якія зрабілі мястэчка сваёй асноўнай рэзідэнцыяй, займаліся ўмацаваннем гарадзішча і актыўна спрыялі развіццю гандлю. На жаль, цяпер ад гарадзішча амаль нічога не засталося, толькі руіны і адзінкавыя фрагменты ўмацаванняў. Характэрны Брагін яшчэ і тым, што калісьці князь Адам Вішнявецкі прыняў на службу чалавека, які ў будучыні ўвойдзе ў гісторыю ў якасці Лжэдзмітрыя I.

Другі падзел Рэчы Паспалітай зрабіў Брагін адной з тэрыторый Расійскай імперыі, тады гістарычныя хронікі фіксуюць скарачэнне колькасці насельніцтва мястэчка. У 1917 годзе ў Брагін прыходзіць савецкая ўлада. Падчас Другой сусветнай вайны брагінцы праявілі ўласцівую беларусам гераічнасць, стварыўшы для барацьбы з гітлераўцамі Брагінскае патрыятычнае падполле. Брагін быў вызвалены23 лістапада 1943 года.

Пасля вайны мястэчка аднавіла сілы, аднак у 1986 году на гэтую зямлю зноў прыходзіць бяда. Адбываецца аварыя на Чарнобыльскай АЭС, большасць брагінскіх тэрыторый паўтарае лёс амаль усёй Гомельскай вобласці: яна моцна забруджана радыеактыўнымі ападкамі. Значная частка насельніцтва была вымушана пакінуць родныя мясціны. Аднак цяпер Брагін дынамічна развіваецца, расце нараджальнасць, і старажытнае мястэчка набывае прывабнасць як турыстычная жамчужына Гомельшчыны.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу