Жылічы

Жылічы - гэта адносна невялікае паселішча на паўднёвым ўсходзе ад абласнога цэнтра Магілёўскай вобласці, якое адносіцца да Кіраўскага раёна. Аднак кампактныя памеры не перашкодзілі вёсцы стаць даволі важкім паметкай на карце Беларусі, бо менавіта тут размяшчаецца знакаміты палацава-паркавы ансамбль "Жыліцкі Версаль", які таксама называюць сядзібай Булгакаў "Дабосна".

Гістарычныя перадумовы

Упершыню паселішча Жылічы згадваецца яшчэ ў XIV стагоддзі, што сведчыць пра яго досыць доўгую гісторыю існавання. Першыя вядомыя ўладальнікі дадзеных земляў - княжая сям'я Трабскія. Пасля іх, у перыяд XV-XVI стагоддзяў, кіраўніцтва тэрыторыяй перайшло да Хадкевічаў, якія займалі даволі высокапастаўленыя пасады наваградскіх і віцебскіх ваявод.

Пэўнае месца ў гісторыі развіцця Жылічаў займае і шырокавядомае прозвішча Сапегаў, якія аблюбавалі гэта месца ў першай палове XVII стагоддзя. Характэрна, што дадзены род унёс свай каштоўны ўнёсак у развіццё шматлікіх гарадоў і вёсак Беларусі.

Нарэшце, у канцы XVIII стагоддзя на тэрыторыю вёскі прыйшлі Булгакі, якім мы і абавязаны з’яўленнем аднаго з самых маштабных палацаў рэспублікі. Асобнай увагі заслугоўвае заснавальнік вышэйзгаданага палацавага комплексу, Ігнат Булгак. Падчас вялікай вайны 1812 года ён вылучыўся значнымі поспехамі ў ваеннай кар’еры тым, што дайшоў разам з рускімі войскамі да Парыжа. Адтуль ён і прывёз большасць твораў вядомых мастакоў таго часу, якія потым былі размешчаны ў палацы. Акрамя таго, ужо пасля вяртання на радзіму, ён значна ўзмацніў эканамічнае становішча Жылічаў, а свае землі павялічыў да 30-ці тысяч гектараў.

Пасля гэтага рост вёскі ішоў сваёй чаргой, падпарадкоўваючыся патрабаванням сучаснасці. Так, у перыяд росту ліку калгасаў на тэрыторыі цяперашняй Беларусі пасля Першай Сусветнай вайны, адзін з іх быў сфармаваны і ў Жылічах.

Галоўная выбітнасць вёскі

Такім чынам, "Жыліцкі Версаль" пачынае сваю гісторыю ў 1825 годзе. І першапачатковай задумай Ігната Булгака было пабудаваць сапраўды раскошны палац, якому не будзе роўных на суседніз тэрыторыях. Сапраўды, у некаторай ступені ён гэтага дасягнуў. Нам жа пашанцавала атрымліваць асалоду ад яго практычна першапачатковага выгляду, бо ніякія войны і пажары не закранулі гэты сапраўды вялікі помнік архітэктурнага майстэрства.

Сам палац - гэта двух'яруснае падковападобнае збудаванне, выкананае ў лепшых традыцыях класіцызму, упрыгожанае порцікамі, ляпнымі гірляндамі і разеткамі. Унутранае аздабленне памяшканняў адрознівалася багаццем і раскошай, некаторыя элемены інтэр'ера былі выкананыя з дарагога дрэва, а на сценах у парадных пакоях меліся даволі цікавыя ляпныя поліхромныя ўпрыгожванні. Варта адзначыць, што, Булгак быў сапраўдным аматарам добрай музыкі, таму, згадна з яго закадам, па ўсім палацы было паспрабавана забяспечыць як мага лепшую акустыку.

Пазней да асноўнага корпуса былі дабудаваны дадатковыя жылыя памяшканні (пераважна для прыслугі) і крыло пад прыдворную царкву. Зрокава яны адрозніваюцца ад стылю, у якім узведзены будынак палаца.

Не меншае захапленне выклікае парк плошчай каля 18-ці гектараў, у якім можна сустрэць серабрысты клён, еўрапейскую лістоўніцу, пенсільванскі ясень, а таксама характэрныя штучныя вадаёмы. Акрамя таго, у самым палацы маецца і асобнае, даволі буйнае памяшканне пад аранжарэю, куды ў халодную пару года з парку перасоўваліся самыя капрызныя і патрабавальныя экзатычныя расліны - кіпарысы, апельсінавыя дрэвы, пальмы.

Сёння кожны ахвотнік можа палюбавацца інтэр’ерамі і раскошай комплексу - у палацы размясціўся музей.

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу