Кобрын

Кобрын размясціўся на Захадзе Палесся ў паўсотні кіламетраў ад Брэста на рацэ Мухавец. У горадзе пражывае больш за 52 тысячы чалавек. У 2017 годзе Кобрын будзе святкаваць сваё 730-годдзе.

Па вуліцах чацвёртага па велічыні горада Брэсцкай вобласці ніколі не поўзалі кобры. Тым не менш, горад Кобрын валодае магнетычнай прыцягальнасцю і загадкавым характарам змей. Гэта прыцягвае сюды тысячы турыстаў. Да таго ж тут дзейнічае жаночы манастыр...

Кобрын: таямніца назвы

Адкуль пайшоў тапонім «Кобрын» – таямніца. Але тое, што не ад атрутнай змяі – гэта факт. У астатнім гісторыкі і філолагі разыходзяцца ў думках.

Звязваюць назву горада з кельтамі і кельцкім імем Кобрунус. Магчыма таксама сувязь з качавым народам обры (авары).

  • З імем славянскага важака рыбацкай супольнасці, якога быццам бы звалі Кобр.
  • Паходзіць ад састарэлага слова «бранае», якое абазначала «балота», «бруд».
  • Ад старажытнаславянскіх дзеясловаў «кобрыць» (утойваць, хаваць) і «кобрыцца» (жыць у адзіноце). Дарэчы, калі казаць пра слова «кобра», то ў слоўніку Даля яно абазначае«прыгаршчы», «складзеныя далоні».

Бацька-заснавальнік і яго жонка

Бацькай-заснавальнікам Кобрына лічыцца знакаміты князь Уладзімір Валынскі (Васільковіч), які завяшчаў горад сваёй жонцы Вользе ў 1287 годзе (запіс у Іпацьеўскім летапісы). Гэты год і лічыцца датай заснавання, хаця зразумела, што селішча ў месцы, дзе Кобрынка ўпадае ў Мухавец, з’явілася раней.

Як бы там ні было, гараджане паважаюць заснавальніка Кобрына і ўшанавалі памяць аб ім у скульптурнай кампазіцыі: Уладзімір з гонарам указвае Вользе на пабудаваны горад.

Кобрын – сувораўскі горад

Многія лічаць, што візітка Кобрына – месцы, гістарычна звязаныя з жыццём і дзейнасцю рускага палкаводца Аляксандра Суворава, які адыграў неадназначную ролю ў беларускай гісторыі.

У 1795 годзе за падаўленне паўстання Касцюшкі фельдмаршалу Сувораву быў падараваны «у вечнае валоданне» маёнтак «Кобрынскі ключ». У сядзібе Сувораў пражыў тры гады. З 1946 года ў будынку дзейнічае ваенна-гістарычны музей імя Аляксандра Суворава.

Вялікі парк, які быў размешчаны перад Кобрынскім ключом у 1768 годзе, носіць зараз імя рускага палкаводца (дарэчы, як і мясцовая гасцініца). Гэта адзін са старажытнейшых і найпрыгажэйшых гарадскіх паркаў у Беларусі. У ім, дарэчы, працуе аквапарк.

6 вех у гісторыі Кобрына

  • 1497 – узвядзенне ў горадзе Спаскага манастыра. Жаночы манастыр Усяміласцівага Спаса дзейнічае ў Кобрыне і сёння;
  • 1540 – адкрыццё канала каралевы Боны – першага меліярацыйнага аб’екта ў Беларусі;
  • 1589 – Кобрын атрымаў Магдэбургскае права. На гербе горада – святая Ганна і Божая з немаўлятам. У гэтым жа годзе ў Кобрыне з’явілася ратуша (на жаль, не захавалася);
  • 1706 – горад заняў шведскі кароль Карл ХІІ. Ішла Паўночная вайна. Кобрын быў разрабаваны;
  • 1812 – у гэты год 15 чэрвеня рускія войскі пад кіраўніцтвам Тормасава атрымалі першую перамогу над Напалеонам (саксонская брыгада Рэнье). У 1912-м у гонар гэтай перамогі ў Кобрыне ўстанавілі помнік рускім воінам, які знаходзіцца паблізу сабора Аляксандра Неўскага;
  • 1864 – у горадзе ўзвялі Аляксандра-Неўскі сабор. Зараз – кафедральны. Цікава, што будаўніцтва сабора прымеркавалі да адмены прыгоннага права ў Расійскай імперыі.

Сучасны горад

Кобрын – чысты і зялёны горад беларускага Палесся. Тут, напрыклад, растуць такія экзатычныя расліны, як двулопасны гінкга і серабрыстая вярба (vitellina).

У Кобрыне лёгка дыхаецца і адпачываецца. Нездарма горад прыцягваў да сабе не толькі палкаводцаў, але і паэтаў. Тут у свой час служыў аўтар бессмяротнай камедыі «Гора ад розуму» Аляксандр Грыбаедаў, і нейкі час жыў творца «Васіля Цёркіна» Аляксандр Твардоўскі.

Але калі без лірыкі, то горад славіцца сваімі «Кобрынскімі сырамі» і дзіцячымі цацкамі.

 

                

Карта месцазнаходжаньня


Вярнуцца да спісу