Аграгарадок Моталь унікальны ва ўсіх сэнсах слова. Гэта і адна з самых вялікіх вёсак рэспублікі, і кулінарная сталіца Брэстчыны (менавіта тут кожны год праходзіць знакаміты на ўсю краіну гастранамічны фэст "Мотальскiя прысмакi"), і цэнтр палескага экалагічнага турызму. Ва ўсе часы жыхары Моталя мелі поспех, таму і цяпер аграгарадок з насельніцтвам усяго ў чатыры тысячы больш нагадвае невялікі еўрапейскі горад, чым тыповую беларускую вёску. Моталь здзіўляе развітай інфраструктурай, якой можа пахваліцца далёка не кожны горад: тут ёсць і свая ветэрынарная лякарня, цэлых дзве бальніцы, рыбны цэх і чатыры музеі, у тым ліку археалагічны музей "Нашы карані", які не мае аналагаў у рэспубліцы.
Старонкі гісторыі
Гісторыя аграгарадка пачалася амаль 600 гадоў назад, у далёкім 1422 годзе. У гэтыя часы Моталь уваходзіў у склад Пінскага княства. Паселішча расло так хутка, што ўжо ў 1555 годзе атрымала статус мястэчка, а таксама права на самакіраванне. Нават у тыя часы Моталь быў вядомым гандлёвым і рамесным цэнтрам, на мотальскія кірмашы з'язджаліся купцы з усёй акругі. Сама каралева некалькі разоў наведвала мястэчка, што кажа пра яго выключнасць. Моталь рос і пашыраўся, ужо да канца XVI стагоддзя ў ім налічвалася восем вуліц і чатыры цэрквы.
У 1706 годзе развіццё мястэчка прыпыняецца: яно было практычна дашчэнту спалена, а жыхары забіты шведамі. Аднак жыхары Моталя нездарма славіліся сваёй стойкасцю і ўмелымі рукамі, ужо ў 1746 іх прывілеі былі пацверджаны самім польскім каралём Аўгустам III.
У 1798 Моталь становіцца фальваркам, затым аддаецца ў валоданне французскай прынцэсе дэ Бральі-Рэвель. У 1812 годзе мястэчка зноў было спустошана, на гэты раз французскімі войскамі, а ў 1827 годзе ўказам расійскага імператара Мікалая вызвалена ад французскай улады. У наступным годзе яго гаспадаром ненадоўга становіцца генерал-маёр Бройко.
Мястэчку моцна дасталася і ў часы рэвалюцыі 1863-1864 гадоў, калі паселішча згарэла зноў. На вылучаныя на аднаўленне Моталя грошы ў 1888 годзе была пабудавана Спаса-Праабражэнская царква, якая дзейнічае і дагэтуль.
Падчас вялікіх войн XX стагоддзя Моталь быў у складзе Польшчы, затым акупаваны немцамі і вызвалены Чырвоным Войскам, потым, па ўмовах Рыжскай дамовы, ізноў быў далучаны да польскіх тэрыторый. Падчас Вялікай айчыннай вайны нямецкае войска знішчае яўрэяў, якія пражывалі ў Моталі, часткова знішчаючы пры гэтым і само мястэчка. Партызаны развярнулі няроўную барацьбу з акупантамі і былі пераможаны, пасля чаго фашысты спальваюць Моталь дашчэнту. 16 ліпеня 1944 года мястэчка было вызвалена, а ў 1949 году на яго тэрыторыі створаны калгас.
Сучасны Моталь
Цяпер Моталь – квітнеючы аграгарадок, вядомы на ўсю рэспубліку. У ім кожны знаходзіць штосьці сабе па душы: аматары архітэктуры - старадаўныя архітэктурныя помнікі, аматары гісторыі - музейныя экспазіцыі (у адным толькі мотальскім музеі этнаграфіі знаходзіцца больш за дваццаць сям тысяч экспанатаў!), аматары паесці - знакамітую кулінарную традыцыю. Пабываць у Моталі - значыць дакрануцца да традыцый і адчуць знакамiтую беларускую ветлівасць.
1
2...
475