Пакажы дзецям усё самае сапраўднае!

Вашыя дзеці бачылі замкі толькі на малюнку, а танкі, пра якія яны ведаюць, - гэта толькі цацкі з «Лега»? Надышла пара дзіўных адкрыццяў, бо пабачыць усё самае сапраўднае - гэта проста! Наперадзе майскія святы і вялікія выходныя, а гэта выдатная нагода для таго, каб адправіцца ў рэальнае падарожжа за рэальнымі  ўражаннямі. Пакажыце дзецям усё самае сапраўднае:

Сапраўдныя танкі і самалёты

Здзіўляючая сваімі памерамі і моцам тэхніка часоў Вялікай Айчыннай Вайны не можа пакінуць абыякавымі ні дзяцей, ні дарослых. Зямлянкі і акопы, самалёты і танкі - усё самае сапраўднае чакае Вас на экскурсіі памяці «Курган Славы - Хатынь - Лінія Сталіна - музей ВАВ».

Сапраўдную гісторыю

Школьныя ўрокі гісторыі здаюцца нецікавымі для Вашага дзіцяці? У вас ёсць унікальная магчымасць паказаць, яму, што гісторыя - гэта не толькі сумныя падручнікі. Падарожжа ў парк інтэрактыўнай гісторыі Сула - гэта сапраўдная вандроўка ў свет гісторыі Беларусі: ад першых паселішчаў язычнікаў і да панскіх сядзібаў шляхціцаў.

Сапраўдную крэпасць

Брэсцкая крэпасць - гэта ні з чым не параўнальны па прыгажосці і драматызму мемарыяльны комплекc, самая буйная турыстычная славутасць Брэста. Пешаходная экскурсія «Таямніцы Брэсцкай крэпасці» раскрые ўсе сакрэты гэтага культавага помніка, пазнаёміць з Музеем Абароны Брэсцкай крэпасці, дзе прадстаўлены экспанаты часоў Другой Сусветнай вайны.

Сапраўдны замак

Ваша дзіця любіць будаваць пяшчаныя замкі на пляжы? Вы можаце здзівіць яго, паказаўшы сапраўдныя сярэднявечныя замкі! Гістарычны квэст, экскурсія па палацава-паркавым комплексе і нават ноч у Нясвіжскім замку ... Экскурсія «ALBARUTHENIA: Нясвіж - Мір, 2 дні» - гэта не проста сумны аповяд, гэта інтэрактыўная вандроўка ў гісторыю Беларусі, удзельнікам якой можа стаць кожны.

Правядзіце святы па-сапраўднаму ярка разам з VETLIVA!


Зварот да спісу