Куды з'ездзіць? 5 бюджэтных варыянтаў пражывання

Улетку так і хочацца падарожнічаць і Vetliva ў гэтым дапамагае! Мы падабралі 5 бюджэтных варыянтаў для падарожжаў - кожны з іх каштуе менш за 40 рублёў, то бок можна смела пакаваць валізкі і спяшацца насустрач нязведанаму!

  1. Памятаеце, як Караткевіч пісаў пра "Шырокі Дняпро"? Аграсядзіба "Аколіца" размешчана ў маляўнічым месцы побач з Дняпром і лесам. Зусім недалёка знаходўзіцца г. Рагачоў і адна з самых прыгожых сядзібаў Беларусі - сядзіба Гатоўскага. Каштуе аграсядзіба ад 20 рублёў за суткі. 
  2. Калі вы ні разу не былі ў Мінску, самы час гэта выправіць! Хэпі Хостел каштуе ўсяго ад 30 рублёў за суткі!  
  3. Спрачаемся, вы ніколі не былі ў горадзе Гарадок? А дарэмна! Там можна ўбачыць унікальны этнаграфічны музей і помнік паэме "Тарас на Парнасе". Нумар у гасцініцы "Спартыўны гарадок" каштуе ад 32 рублёў у суткі. Гарадок знаходзіцца ў 30 км ад Віцебска, так што гэта выдатны шанц з'ездзіць яшчэ і ў музей Марка Шагала. 
  4. Самы бюджэтны варыянт пражывання ў Брэсце - гасцініца "Юнацтва". Нумар можна забраніраваць ад 35 рублёў
  5. У Оршы можна пераначаваць ад 37 рублёў - столькі каштуе нумар у гасцініцы "Орша". Пад Оршай у 1514 годзе прайшла вялікая бітва, ў 1620 году горад атрымаў Магдэбургскае права, тут упершыню выкарыстоўвалі "Кацюшу" - словам, з'ездзіць сапраўды варта.


Зварот да спісу

Прапануем

, Беларусь
  • Адлегласць да аэрапорта: 215 km