Мастацтва вакол нас: творчыя экскурсіі

Драматургі, сцэнарысты, мастацтвазнаўцы, журналісты - знаўцы творчай справы адкрываюць новы сезон займальных экскурсій па Беларусі.

У рамках экскурсій, звязаных з літаратурай, тэатрам, жывапісам знаўцы адкрыюць для Вас творчыя старонкі беларускай гісторыі, пазнаёмяць з месцамі жыцця і творчасці вялікіх людзей.

Арганізатар бясплатных курсаў беларускай мовы Глеб Лабадзенка запрашае на экскурсіі:

Мастацтвазнаўца Таццяна Бембель пазнаёміць Вас з беларускіміарт-сядзібамі, дзіўнымі старонкамі жыцця знакамітага музыканта і кампазітара Чэслава Немэна і мастака Хаіма Суціна.

Акцёр і рэжысёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Аляксандр Марчанка правядзе экскурсію, якая раскажа самае патаемнае пра тэатр

Адкрывайце творчую Беларусь разам з VETLIVA!


Зварот да спісу