Танней толькі дарма!

Засталіся ў мінулым часы, калі слова «адпачынак» асацыявалася толькі з пляжамі Турцыі і Егіпта. Сёння хочацца ўжо чагосьці іншага: спакойнага, свежага, чыстага. Усё гэта можа даць турыстам рэкрэацыйны адпачынак у санаторыях.

Аднак існуе меркаванне, што адпачываць у санаторыях - дастаткова стратнае задавальненне, менавіта таму VETLIVA падабраў для Вас выдатныя варыянты санаторыяў з самымі прыемнымі цэнамі на адпачынак і лячэнне.

1. Санаторый ім. К.П. Арлоўскага - ад 77, 62 BYN / суткі

Размешчаны ў экалагічна чыстай зоне, акружанай лесапаркам. На тэрыторыі санаторыя знаходзяцца дзве свідравіны з мінеральнай вадой, праводзіцца лячэнне з дапамогай сапрапелевых гразяў. У кошт пуцёўкі ўжо ўваходзіць санаторна-курортнае лячэнне!

2. Санаторый «Чайка» - ад 85 BYN / суткі

Санаторый спецыялізуецца на лячэнні хвароб сістэмы кровазвароту, нервовай сістэмы, органаў стрававання і дыхання, касцёва-мышачнай сістэмы. У санаторыі для гасцей абсталявана выдатная база фізіятэрапеўтычных працэдур, у тым ліку бальнеалячэнне, магнітатэрапія і вакуумны масаж. У кошт пуцёўкі ўваходзіць лячэнне па прызначэнні лекара.

3. Санаторый "Вясёлка" - ад 38,34 BYN / суткі

Прыгажосць прыроды, гаючае паветра, шматпрофільнае лячэнне - усё гэта чакае Вас у санаторыі "Вясёлка", размешчаным у Лідскім раёне. Маецца магчымасць замовіць пуцёўкі з лячэннем і без.

Лепшы рэкрэацыйны адпачынак у санаторыях Беларусі разам з VETLIVA!



Зварот да спісу

Рэкамендуем аздараўленне

Мастокскі с/с, 7/10, 213114 , Магілёу , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 190 km
  • За здароўем - гэта да нас. Выдатны адпачынак для дзяцей і дарослых.
вул. Арлоўскага, д. 2, 213931 , Кіраўск , Беларусь
  • Адлегласць да Мінска: 155 km
  • Санаторый знаходзiцца ў маляўнічым парку на месцы былога панскага маёнтка. Добрае месца для адпачынку і аздараўлення.