12.05.2017

Даведнік па маляўнічых месцах ад VETLIVA

Як часта вы ездзіце на веласіпедзе? А калі б вы ведалі класныя месцы, дзе можна ўбачыць прыгожы заход ці світанак, дзе бязлюдна і спакойна, дзе можна арганізаваць пікнік ці проста пакачацца на траве падчас прыпынку? Магчыма, тады вы даставалі б веласіпед часцей?

Турыстычны партал VETLIVA, як эксперт у падарожжах, вырашыў стварыць гайд па прыгожых месцах у самых вялікіх гарадах Беларусі, да якіх можна дабрацца на веласіпедзе. Яго мэта - пазнаёміць вас з вельмі цікавымі лакацыямі менавіта вашага горада.

Гайд па цікавых месцах Гомеля ад VETLIVA

Сёння па сваіх любімых месцах правядзе нас Зміцер Трусаў - прадстаўнік веларуху "Велагомель". 

Конна-спартыўная школа ў Гомелі


Конна-спартыўная школа 

Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па конным спорце размяшчаецца ў маляўнічым кутку горада на тэрыторыі былой летняй сядзібы князя Івана Фёдаравіча Паскевіча. У пачатку ХIХ стагоддзя граф Паскевіч Эрыванскі, князь Варшаўскі, стаў уладальнікам мястэчка Гомель, дакладней - яго часткі, калі набыў Румянцаўскую сядзібу. У кастрычніку 1837 года імператар Мікалай Паўлавіч, падарожнічаючы па Закаўказзі і ацэньваючы перамогі, здабытыя там графам Паскевічам, падпісаў міласцівы Ўказ пра падараванне яму са студзеня 1838 года яшчэ адной часткі мястэчка, дзе было вырашана размясціць княскія стайні.

Дзіма займаўся 4 гады конным спортам, таму яму падабаецца выгода і супакаенне, якія дорыць гэта месца і самі коні.  Сапраўды, тут ціха і спакойна, недалёка размяшчаецца поле  і маленькі лес са сцяжынкамі, па якіх яны гуляюць. Тут жаі ёсць невялікае возера, і старадаўнія будынкі стайняў.

Конна-спартыўная школа Гомель

Увогуле, класнае месца, каб спыніцца на некалькі хвілін і падумаць у цішыні, гледзячы на азёрную роўнядзь.

ГАЦАР па коннаму спорту Гомель


Царква Святога Мікалая

Дзіма захапляецца гісторыяй горада. Ён распавёў, што тут калісьці быў паганскі храм, а затым на яго месцы пабудавалі Царкву Святога Мікалая .

Валатаўскі храм Мікалая Цудатворца быў пабудаваны на датацыі і па распараджэнні графа Румянцава ў 1817 годзе. Да гэтага моманту тут была старая струхлелая драўляная царква. Спецыяльна дзеля будаўніцтва новага храма з Англіі быў запрошаны таленавіты архітэктар Джон Кларк, а з мэтай распісаць галоўны алтар быў дадзены ўказ адправіць мясцовага іканапісца Сазонава вучыцца майстэрству за мяжу ў акадэміі майстэрстваў.

Царква Святога Мікалая, Валатава, Гомель

Лічыцца, што паганскія храмы будуюць на месцах сілы. Напэўна, менавіта таму Дзіма і любіць тут знаходзіцца. Адсюль адкрываецца захапляльная панарама на заліў Сажа і рыбакоў, якія вудзяць рыбу з берагоў ракі. Непадалёку ёсць выспа, на якую ўлетку можна дабрацца, ідучы ўброд па пояс у вадзе. 


Мыс на Абкакамаўскім возеры

Абкамаўскае возера Гомель

Адгэтуль адкрываецца цудоўны від на зліццё дзвюх рэк - Іпуці і Сажа. Нягледзячы на тое, што тут часта рассякаюць ваду катэры, месца вельмі ціхае і малалюднае. Яно проста створана для таго, каб у адзіноце папіць гарбату, паслухаць музыку ці пачытаць у цені дрэў кнігу.

Далей мы адправіліся ў адно з самых любімых месцаў Зміцера. Яно знаходзіцца недалёка ад папярэдняй лакацыі. Знаходзячыся на вышыні, адгэтуль адкрываецца выдатны краявід. 

Даведнік па прыгожых месцах Гомеля


Мост "Усходні абыход", які яшчэ будуецца

Будаўніцтва Ўсходняга абыходу пачалося ў 2010 году, было запланавана чатыры этапы. Падчас ажыццяўлення першага прадугледжана звязаць вуліцу Хатаевіча ў Цэнтральным раёне і вуліцу Добрушскую ў Навабеліцкім. На другім этапе - наладзіць аўтамабільнае паведамленне ад вуліцы Добрушскай да магістралі М10 (мястэчка Ларышчава). На трэцім - закальцаваць Валатаву і Сельмашаўскі мікрараён. Магістраль будзе пралягаць па вуліцы Каменшчыкава, Лепяшынскага праз вуліцу Крупскай, Савецкую, Ефрэмава. Апошні этап звяжа вуліцы Добрушскую і Ілліча. На дадзены момант будаўніцтва магістралі знаходзіцца толькі на першым этапе.

Мост "Усходні абыход" Гомель

З высокага пясчанага насыпа адкрываецца шыкоўная панарама на Сож і яго набярэжную. У парку можнаўбачыць краны, па рацэ часта праплываюць баржы і цеплаходы. Рыбакі прыстасаваліся да будаўніцтва і ловяць рыбу, седзячы на недабудаваным мосце. Дзіма - аматар гарбаты, таму менавіта тут ён часта ўладкоўвае чаяванні на заходзе. 

Мост "Усходні абыход", які будуецца ў Гомелі


Лесвіца

Тут Дзіма часта ўспамінае пра Крым і яго вузкія, утульныя вулачкі. Я ж прыкмеціў, што гэтае месца вельмі падобна на Тбілісі. У цэлым, для Гомеля неўласцівыя перапады вышынь, бо ён стаіць на раўніне. Менавіта таму такія лесвіцы - вельмі вялікая рэдкасць для нашага горада. 

Прыгожая лесвіца ў Гомелі

Набярэжная Сажа

Яшчэ адно ідэальнае месца для чаявання. Дзіма марыць, што аднойчы тут пабудуюць аглядную пляцоўку, на якой будуць збірацца людзі, што любяць прыгажосць нашага горада і набярэжнай ракі Сож.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль ствараўся ў перыяд з 1777 г. да сярэдзіны XIX ст. вядомымі асобамі, дзяржаўнымі і ваеннымі дзеячамі Расійскай імперыі Румянцавымі і Паскевічамі. Да пачатку будаўніцтва палаца (1777-1785 г.) адносіцца і пачатак фармавання парку. 

Набярэжная Сажа Гомель

Упэўнены, што пасля нашага агляду многія з вас адразу ж захацелі адправіцца ў падарожжа. Прыемнай і лёгкай дарогі!

Цэнтральны парк Гомель

Да сустрэчы ў наступным горадзе! На чарзе - Магілёў. А пакуль вы можаце азнаёміцца з велаэкспедыцыямі  на нашай інтэрактыўнай карце.

Вярнуцца да спісу